Цяпер у сасонніку чыста

Цяпер у сасонніку чыста

Экологическая акция

Алена КАРПУШЭНКА
12.10.2017 Версия для печати

Сасоннік у аграгарадку Светласельскі — даволі папулярнае месца адпачынку. І вельмі шкада, што не ўсе, адпачываючы ў гэтым маляўнічым месцы, паводзяць сябе прыстойна. Інакш не трэба было б арганізоўваць штогод працоўны дэсант, каб ачысціць зону адпачынку ад рознага смецця. Адзін з такіх прайшоў у мінулую суботу ў рамках рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», ініцыяванай Міністэрствам лясной гаспадаркі і закліканай прыбраць ад смецця і добраўпарадкаваць масавыя месцы адпачынку — вось такія сасоннікі, а яшчэ паркі, скверы, лес.

Прыняць удзел у акцыі, у прыватнасці прыбраць сасоннік ад бытавога смецця, выказалі жаданне вучні 7 «А» класа (класны кіраўнік Н. В. Лаўрыновіч) і 8 «А» класа (С. У. Марозава) Шумілінскай СШ № 1. Далучыліся да акцыі і дарослыя — работнікі Шумілінскага лясгаса і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Трактар для вывазу смецця прадаставіў лясгас.

Самы маленькі «санітар лесу» шасцігадовы Ягор, сын галоўнага ляснічага лясгаса Дзмітрыя Падлешчука, прачнуўся ў суботу рана дзеля добрай справы. Ён прыехаў на ўборку сасонніка ў Светласельскім з Віцебска. Збіраючы ў пакеты пластыкавыя бутэлькі, абураўся на ўсіх, хто засмеціў сасоннік, і абяцаў сам так ніколі не рабіць.

Па чыстым сасонніку цяпер будзе прыемна гуляць. Схадзіце падыхайце свежым паветрам. Толькі не смецьце. Не трэба.


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: