БДТУ пашырае супрацоўніцтва з Літвой

БДТУ пашырае супрацоўніцтва з Літвой

Визиты

Арина САНДОВИЧ
05.12.2014 Версия для печати

Напрыканцы лістапада Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус і ўпаўнаважаны міністр па эканоміцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Гінтаўтас Васюліс.

БДТУ даўно і плённа супрацоўнічае з гэтай прыбалтыйскай краінай. Сярод яго асноўных універсітэтаў-партнёраў — Віленскі тэхнічны ўніверсітэт імя Гедыміна, Каўнаскі ўніверсітэт прыкладных навук па лясной гаспадарцы і інжынерыі навакольнага асяроддзя, Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт і ўніверсітэт прыкладных навук горада Алітус. Дарэчы, Віленскі тэхнічны ўніверсітэт імя Гедыміна з’яўляецца адным з ключавых партнёраў БДТУ. Навукоўцы і выкладчыкі абодвух універсітэтаў на пастаяннай аснове рэалізуюць сумесную падрыхтоўку спецыялістаў другой ступені вышэйшай адукацыі, ажыццяўляюць міжнародныя праекты і стажыроўку магістрантаў. А ў наступным навучальным годзе плануецца адкрыццё сумеснай магістарскай падрыхтоўкі па дзвюх спецыяльнасцях — «інавацыйныя тэхналогіі сілікатных будаўнічых матэрыялаў і вырабаў» і «інжынерная ахова навакольнага асяроддзя».
Таксама ў сферы супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Літоўскай Рэспублікі заключаны дамовы аб супрацоўніцтве з Каўнаскім універсітэтам прыкладных навук па лясной гаспадарцы і інжынерыі навакольнага асяроддзя і Каўнаскім тэхналагічным універсітэтам. Дзякуючы гэтаму адбыліся стажыроўкі прафесарска-выкладчыцкага складу, навучанне студэнтаў на базе Каўнаскага ўніверсітэта прыкладных навук па лясной гаспадарцы ў рамках праграмы ЕС «Erasmus Mundus», а чатыры магістранты спецыяльнасці «турызм і прыродакарыстанне» лесагаспадарчага факультэта БДТУ прынялі ўдзел у міжнародна-практычных семінарах на базе Каўнаскага ўніверсітэта прыкладных навук па лясной гаспадарцы і інжынерыі навакольнага асяроддзя.
У межах сустрэчы прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародным адукацыйным і навуковым супрацоўніцтве БДТУ Ігар Войтаў прадставіў прэзентацыю, дзе былі адлюстраваны асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, а таксама кірункі супрацоўніцтва, якія могуць прадстаўляць цікавасць для літоўскіх партнёраў.

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: