Салодкая прафесія

Салодкая прафесія

Адданыя сваёй справе

Васіль ЗЯНЬКО
08.08.2019 Версия для печати

Як важна, каб справа, якой займаешся, была па душы. Улюбёнасць з маленства ў родную прыроду, назіранне за яе хараством, замілаванне працай нястомных пчол прывялі Івана Гатоўчыца, як ён сам лічыць, да правільнага выбару прафесіі, цікавейшага занятку.

Больш за 30 гадоў ён паспяхова працуе на пчальніку Мілавідскага лясніцтва Баранавіцкага лясгаса, што на Брэстчыне, дзе яго лічаць добрым спецыялістам, аўтарытэтам у даверанай справе, сапраўдным гаспадаром пчалапасекі.

А яна сваім выглядам падобна на рознакаляровы пчаліны гарадок, які пастаянна вандруе па мясцовых кветкавых улоннях у пошуках добрага медазбору.


 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: