Саракі

Саракі

Айчына

Фота аўтара, Васіль ЗЯНЬКО
21.03.2019 Версия для печати

Дзень веснавога раўнадзенства, што выпадае на 22 сака­віка, здаўна ў народзе называлі святам Сарокі, альбо ­Саракі. Лічыцца, што ў гэты час з далёкага выраю прылятаюць птушкі — на Саракі варочаюцца з-за мора шпакі.

У гэты дзень ня­рэдка ў глыбіні блакітных веснавых ня­бёсаў можна было назіраць 40 гусіных ці жураўліных кліноў, не гаворачы ўжо аб 40 жаўруках. Казалі, што каму пашанцуе іх убачыць, шчасце гарантавана.

А яшчэ, што у гэты дзень пачынае складваць з 40 пруткоў новае гняздо сарока. Веснавыя перамены ў наваколлі, безу­моўна, першымі заў­важаць чытачы нашай газеты, якія штодня працуюць у лесе.


Практычныя і нелянотныя ў прыродных назіраннях вяскоўцы-старажылы казалі:  на Саракі сцюдзёна — чакай яшчэ 40 ранішніх маразоў.

Вернікі звязвалі гэты дзень з памяццю аб 40 Севасційскіх пакутніках. Зранку ў печах гаспадыні выпякалі птушачак з цеста. Дзеці, нанізаўшы іх на доўгія пруткі і  ўзняўшы ўгару, бегалі па вуліцы і гукалі вясну, імкнучыся разбудзіць прыроднае наваколле.
 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: