Знойдзеная ў Даманаўскім лясніцтве Бабруйскага лясгаса сасна — адна з самых высокіх у Беларусі

Знойдзеная ў Даманаўскім лясніцтве Бабруйскага лясгаса сасна — адна з самых высокіх у Беларусі

Цуд прыроды

Арина САНДОВИЧ, Фота Мікалая СКВАРАДЫ
08.05.2014 Версия для печати

Чытач «БЛГ» Мікалай Скварада ўпэўнены, што знайшоў адну з самых высокіх соснаў нашай краіны.

Знаходка можа прэтэндаваць на званне самай вялікай сасны краіны. фота

Адзінаццаць гадоў таму Мікалай працаваў майстрам лесу ў Даманаўскім лясніцтве Бабруйскага лясгаса. Той раніцай ён, як звычайна, рабіў свой абход і раптам убачыў незвычайнае дрэва:

— Вонкава яно вельмі адрознівалася ад іншых, — расказвае першаадкрывальнік цуда прыроды. — Такое моцнае, роўнае, прыгожае і высокае-высокае: здавалася, быццам аблокі чапляюцца за яго верхаліну!

Прафесійны позірк не падмануў лесавода — сасна сапраўды аказалася ўнікальнай:

— У пачатку красавіка гэтага года я паказаў яе навукоўцам з Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча  НАН Беларусі. Іх таксама зацікавіла лясная прыгажуня. Зрабіўшы патрэбныя вымярэнні, яны прыйшлі да высновы, што мая знаходка можа прэтэндаваць на званне самай вялікай сасны  краіны, бо яе вышыня — больш за 35 метраў, а прыкладны ўзрост —  200 гадоў. Звычайна ў лесе цяжка знайсці такія старыя сосны, бо ўзрост высечак галоўнага карыстання ў іх складае 80—100 гадоў. І гэта сапраўднае дзіва, што яна змагла захавацца да нашага часу, да таго ж, па словах навукоўцаў, нягледзячы на ўзрост, сасна здаровая. А значыць, зможа радаваць усіх аматараў прыроды яшчэ не адзін год.
 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: