Птушыны гоман пачуўся здалёку. А калі мы падышлі крыху пехам і зазірнулі ў біноклі, убачылі, што ў адным месцы сканцэнтравалася, напэўна, да дзвюх тысяч птушак. Прытым не толькі гусей: на травяных астраўках прытуліліся кнігаўкі, лятала наўкола нямала і качак.