Найбольш вядомыя на сёння два спосабы палявання на цецерукоў: на таку і з лягавымі сабакамі. Само па сабе паляванне на таку з шалаша, а менавіта так мы збіраліся назіраць за птушкамі, даволі простае, але яму папярэднічае падрыхтоўчая праца, ад якой шмат у чым і залежыць поспех паляўнічага.