Пышнае махнатае футра дазваляе чмялю рабіць вылеты нават пры нізкіх тэмпературных фонах надвор’я, калі пчолы яшчэ не рызыкуюць выбірацца з вуллёў.
Цяплюткі, шчодра адораны сонейкам перыяд верасня, а то і кастрычніка ці нават лістапада нібы прыродны зварот — настальгія па збегшым за каляндарны далягляд лецейку.
Неяк з цікавасцю назіраў праз акуляр апарата за парай сініц, што гарэзліва снавалі па старой разлапістай сасне ды штосьці выдзёўбвалі з шурпатай кары. Ды толькі ў нейкі момант адна з вяртлявых птушак у адно імгненне шуснула ў густы ядлоўцавы куст.
Чатыры савы, церпячы яркае дзённае святло, з цікавасцю ўглядаліся ў прахожых. Асабліва іх цікавілі шумлівыя дзеці, якія непадалёку майстравалі снегавіка.
Ніяк не абысці той факт, што будынак Акінчыцкага лясніцтва Стаўбцоўскага лясгаса суседнічае з філіялам музея беларускага песняра Якуба Коласа.
Ліпень сёлета перадаў сваю каляндарную эстафету жніўню без тэмпературнага напалу, са значна ніжэйшым, чым звычайна, тэмпературным фонам, зусім не летнім. Такі нязвыклы кавалак лета нават сіноптыкі называюць тэмпературнай восенню.
Вось і выбегла лета на фінішную прамую, прыспешна адорваючы прыволлі сонечным цяплом, каб застаўся аб гэтай лагоднай пары года добры ўспамін.
Фатаграфуючы ўнушальную чараду качак на палонцы гарадскога возера, прыкмеціў у крылатым клубку адну з нязвыкла вялікім гарлавым валлём, што выпірала перад птушкай, увачавідкі перашкаджаючы рухацца.
Дзівячыся анамальнасцю сёлетняй зімы, усе спадзяваліся, што вясна рване радасным цяплом. Але ўвідавочкі зусім іншае.
Вясна на гэты раз выдалася незапамінальнай. Ад яе так і не дачакаліся жаданага цяпла, сапраўднага водару буйной квецені садоў. Нават некаторыя яблыні сваё хараство перацягнулі на чэрвень.
З даўняга часу вяскоўцы ведалі: калі ад квітнеючай каліны распаўсюджваецца густы водар — чакай навальнічнага дажджу. А пара яе квецені якраз супадае з касавіцай траў.
Каб зрабіць дзесьці на ўлонні прыроды цікавы здымак, трэба яшчэ ранiшнiм прыцемкам выйсці на выбраную кропку, затаіцца, замаскіравацца і ціха сачыць за наваколлем.
Вераснёўскія дні ўраз астудзілі разагрэтае жнівеньскай парой паветра. Лясныя засені напоўніліся вільгаццю хоць і кароткіх, але частых дажджоў — першай адметнасцю восеньскай пары. Кожны такі дожджык — хоць нейкая надзея знайсці ў лесе такі-сякі грыб.
Аматараў ціхага палявання — грыбнікоў — сёлетні лес як след пацешыў багатым ураджаем баравікоў. Хапіла і вопытным вандроўнікам, і не зусім спрактыкаваным на лясных сцяжынах. Баравіковы сезон мінуў, ды толькі лясныя засені не прыціхлі.
Восень паступова ды няспешна бярэ кірунак на фінішную сцяжыну да зімовых перамен, якія яшчэ дзесьці за далёкім-далёкім прыродным даляглядам і якія зусім не спяшаюцца са сцюдзёным напамінам аб ранішніх прымаразках.
Усё больш і больш лістапад дзень кароціць, хавае сонца ў сумныя аблокі і туманы. У лясных засенях увесь светавы дзень прыцемкі.
Як бы нам ні хацелася, каб як мага даўжэй у наваколлі стаяла цяплынь, надвор’е трымае свой крок.
Зіма пакуль, нібы тая нясмелая маладзіца, сціпла ступае на восеньскі дол. Паглядваючы на каляндар, хацелася б ужо пацешыць погляд белым улоннем, снежаньскімі рысамі.
Здаецца, нарэшце дачакаліся зімы, а дакладней, снегу, што адбяліў далягляд, закрыўшы восеньскія рысы.
Жаданне занатаваць казачнасць у фотаадбітках, зрабіць вандроўку ў патаемнасць зрывае з хаціны. Лес сустракае марознай задуменнасцю, цішынёй.
Лясныя жыхары зараз прадбачліва перавандравалі на ўскрайкі зялёных масіваў, бліжэй да чалавечага жытла, дзе лягчэй знайсці сабе харч.
Зіма ў гэтым годзе паказала свой сапраўдны нораў — рашуча студзіць, марозіць, завальвае снегам. Шуфель далёка не прыходзіцца адстаўляць — хочаш не хочаш, а патрэбна варочаць ды раскідваць белы дарунак.