Прадказальніца навальніц

Прадказальніца навальніц

Фотапогляд

Фота аўтара, Васіль ЗЯНЬКО
25.06.2020 Версия для печати

З даўняга часу вяскоўцы ведалі: калі ад квітнеючай каліны распаўсюджваецца густы водар — чакай навальнічнага дажджу. А пара яе квецені якраз супадае з касавіцай траў.

Прыходзілася ім раз-пораз паглядваць на нябёсы ды далягляд, каб нечаканы дожджык не змарнаваў сушку сена. Добра, калі ён будзе цёплым, ціхім, грыбным, без віхурнасці. Але ж цяпер ніяк не абыходзіцца без ліўняў ды моцных ветруганаў. 

Зірніце на здымак, на цёмныя шэрыя косы, што звісаюць з хмурыны. Чакаць дабра з яе не прыходзіцца. Гэта ж паток вады сцяной з кроплямі больш за гарошыну і з такімі ж градзінамі. То тут, то там палыхаюць маланкі, а басісты гром узрыўна трасе лясныя недры, паддаючы страху малой і вялікай жыўнасці. 

Вунь вогненная страла маланкі разарвала прыдарожную бярэзіну. Чым злоснаму Перуну не даспадобы прыйшлася беластвольная прыгажуня? Звычайна ў лесе пад «гарачую руку» навальніцы часцей за ўсё пападае волат-дуб ці ўзнесеная да нябёсаў елка, таму рэкамендуецца хавацца ад стыхіі пад кустамі арэшніку ці той жа духмянай прадказальніцы дажджу каліны. 

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: