Совы-гараджанкі жывуць у Стоўбцах

Совы-гараджанкі жывуць у Стоўбцах

Фотапогляд

Фота аўтара, Васіль ЗЯНЬКО
15.12.2016 Версия для печати

Кожны снежаньскі дзень непаўторны, ахутаны нейкім белым патаемным зачараваннем, што радуе, прыцягвае ўвагу. Фатаграфічны погляд прыкмеціў вушастых соў на ахутанай у ранішнюю шэрань бярэзіне ля ўвахода ў адну са шматпавярховак у Стоўбцах.

Совы-гараджанкі жывуць у Стоўбцах. фота

На вяршаліне беластвольнага дрэва, пакручваючы галовамі, сядзела цэлая птушыная сям’я. Чатыры савы, церпячы яркае дзённае святло, з цікавасцю ўглядаліся ў прахожых. Асабліва іх цікавілі шумлівыя дзеці, якія непадалёку майстравалі снегавіка.

Гэтыя совы не прыляцелі з лесу, гэта гараджанкі. Яны ўжо не аднойчы пападалі пад мой фотастрэл. Чаму б не жыць у горадзе? Тут прасцей уначы падсілкавацца ля смеццевых кантэйнераў адходамі ці мышкай, якая таксама шукае сабе харч, здзяўбці на дэсерт прыхоплены марозам жаўцюткі яблык і перажыць у суседстве з людзьмі сцюдзёную пару.


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: