Кожная рэч, створаная рэзчыкам па дрэве Анатолем Новікавым, — унікальная. Эксклюзіўны і матэрыял, які выкарыстоўвае майстар. Гэта капа. Для тых, хто не ведае, — наросты на дрэве.
Жнівеньскія дні ад Іліі (2жніўня) да першых вераснёўскіх дзён у даўніну называлі рабінавымі. Якраз у гэтую заключную летнюю пару спела, налівала вітаміннымі сокамі свае важкія гронкі лясная рабіна.