Васіль Гуркоў: «Паляўнічыя — гэта авангард беларускіх эколагаў»

Васіль Гуркоў: «Паляўнічыя — гэта авангард беларускіх эколагаў»

Гутаркі пра паляванне

Фота з асабістага архіва, Міхал ТАЛОЧКА
08.12.2016 Версия для печати

Васіль Гуркоў у паляўнічым асяроддзі асоба вядомая і паважаная. Пасля заканчэння Беларускага тэхналагічнага інстытута ён працаваў у розных структурах сельскагаспадарчай галіны, у Дзяржкантролі, намес­нікам дырэктара РУП «Белдзяржпаляванне», а пасля і кіраўніком прадпрыемства. Цяпер Васіль Гуркоў — дырэктар Рэспубліканскага ланд­шафтнага заказніка «Налібоцкі». Сёлета за асабісты ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ён атрымаў медаль з рук ­Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Васіль Гуркоў: «Паляўнічыя — гэта авангард беларускіх эколагаў». фота

— Васіль Уладзіміравіч, я ведаю, што на вашым рахунку больш за сто здабытых ваўкоў. Тут і адным такім трафеем шмат хто ганарыцца. Раскажыце, калі ласка, пра паляванне на ваўкоў, пра першага здабытага шэрага драпежніка.

— Першы здабыты воўк, напэўна, самы запамінальны момант маёй паляўнічай практыкі. Гэта было ў 1979 годзе. Я вучыўся на трэцім курсе інстытута і на кастрычніцкія святы прыехаў дахаты, на Случчыну. Яшчэ зацемна 7 лістапада выйшлі з бацькам на паляванне — стаяла мэта здабыць зайца і лісу. Трымалі мы тады выдатных сабачак. Адзін Пірат — англа-рускі пярэсты ганчак — чаго быў варты! Дарэчы, ён не раз прыгадваецца ў кіналагічных кнігах Беларусі — ад яго пайшло шмат дыпламаваных нашчадкаў. Ну дык вось — бацька паказаў, дзе ўстаць, а сам пайшоў з ганчаком, які літаральна праз пяць хвілін запрацаваў.

І неўзабаве на сцяжыну выскачыў лісавін, які імчаў мне прама ў ногі. Ускідваю стрэльбу. Той, заўважыўшы рух, спрабуе кінуцца ўбок. Я страляю, але ліс знікае ў ельніку. Пірат пайшоў за ім, ды раптам пачаў выць. Я кінуўся на яго голас. Як цяпер перад вачыма: ганчак спыніўся каля ліса, які лёг пасля майго стрэлу метраў за дваццаць, і вые. Я быў вельмі задаволены — памятаеце ж, як у тыя гады цанілася лісіная шкура. Абдзерлі яе, селі пера­кусіць. Было яшчэ рана — недзе каля дзесяці. Пайшлі далей.

Ва ўрочышчы мяне бацька пакінуў каля дуба — быў удалы лаз пры паляванні на зайца, а сам пайшоў з Піратам у бок поля. Вырубка, малады бярэзнік, лёгкі марозік, недалёка мурашнік, нават гук сякеры. Раптам чую: па мёрзлай лістоце нешта «шох-шох-шох». Прыгледзеўся — нібы аўчарка нечыя шыбуе. Стаю сабе спакойна, нават зброю з пляча не здымаю, падумаўшы — лесарубава. І вось тая «аўчарка» выпаўзае каля мурашніка, метрах у чатырох. Высоўваецца, падымае галаву, сустракаемся вачыма, і тут да мяне даходзіць, што гэта за сабака. Ускідваю стрэльбу, але і воўк імгненна адскочыў. Страляю ўжо па яго руху, метраў з шасці. Воўк сыходзіць. Прыбег Пірат, насупіўся і папёр за ім. Во які быў ганчак! А я немым голасам крычу: «Пірат! Да мяне!» Бо баяўся, што шэры драпежнік загрызе сабаку. Каб такога не здарылася, нёсся па яго голасе недзе з шэсць кіламетраў. Прыбягаю на лясную паляну. Пірат брэша, а воўк з чырвонаю пенаю ў пастцы прыціснуўся да стажка сена. Ашчэрыўся, але на сабаку, які бегаў вакол, не нападаў, асцерагаўся, ды і падранены ж ужо быў.

Я, зразумела, драпежніка дабраў. Між іншым, у той сезон брыгада, куды ўваходзіў мой бацька, леснікі, ды і я выхаднымі пад’язджаў, здабыла 17 ваўкоў. Мая цвёрдая пазіцыя — з гэтым драпежнікам трэба змагацца. І ў такіх паляваннях заўсёды стараюся прыняць ­удзел. За сваё жыццё я здабыў 143 ваўкоў. Праўда, толькі 34 з іх узяў, так бы мовіць, наземна, астатнія ў навуковых мэтах здабыты з верталёта.

— А можна пра гэтую форму палявання распавесці больш падрабязна?

— Разам са сваім сябрам, цяпер ужо нябожчыкам, Анатолем Прыхачам, былым начальнікам аддзела палявання і паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса, у Беларусі мы былі пачынальнікамі такога спосабу палявання. Я ў той час працаваў у сістэме сельскай гаспадаркі, у чарнобыльскай зоне мы адсочвалі міграцыю радыёактыўных рэчываў: ад глебы да ўсіх дзікіх жывёлаў. Ваўкі таксама трап­лялі ў іх лік.

Цяпер гэта тэрыторыя Палескага радыелагічнага запаведніка. Хачу распавесці пра адзін выпадак. Недзе ў 2002 годзе наша група накіравалася на адстрэл ваўкоў. Стаяў хмуры снежаньскі дзень, на каналах ужо трымаўся лёд. І вось каля аднаго з іх у Хойнікскім раёне зверху назіраем такі малюнак: на лёдзе, нібы слупкі, сядзяць пяць ваўкоў і пільна глядзяць у бок чароту. На гук верталёта нуль увагі. Лётчык, Леанід Пятровіч Іваноў, быў вельмі дасведчаны — на яго ўліку (маецца на ўвазе, калі ён быў за штурвалам верталёта) больш за 1300 шэрых драпежнікаў. Ён заходзіць на канал, мы страляем ваўкоў, пасля разварочваецца і бачым, як шосты драпежнік гоніць статак дзікоў. Гэта значыць — ён нібы загоншчык, а астатнія пяць — на нумарах. На нашых вачах воўк хапае апошняе ў статку парася, адзін рух — і жывёла мёртвая. Сеў на парася і зіркае на верталёт, маўляў, хто тут яму перашка­джае? Што ж, здабылі і шостага. Верталёт сеў на мост, каб сабраць здабычу, падыходзім, глядзь — аднаго ўжо янот грызе. Шкада не было камеры. Кругаварот прыроды: воўк палюе на кабана, чалавек — на ваўка, якога, ужо мёртвага, грызе янот.

Пасля ўдалага палявання на гусей. фота

— У Налібоцкай пушчы таксама змагаецеся з ваўком?

— На жаль, існуе немала перашкод. Бо шмат хто, у тым ліку вучоныя, паддаюцца павярхоўным поглядам у адносінах да палявання на яго. Так, у Заходняй Еўропе ваўка мала, але ж у Беларусі — гэта гора для паляўнічай і сельскай гаспадаркі. Напрыклад, мы ў заказніку вядзём толькі селекцыйны адстрэл аленевых жывёл — да двух дзясяткаў у год, а колькасць папуляцыі расце за гэты перыяд толькі на 4—5 %. А там, дзе ідзе актыўны адстрэл драпежнікаў, напрык­лад у Ружанскай пушчы, у паляўнічай гаспадарцы «Чырвоны бор» гаспадарчы прырост аленевых даходзіць да 20 % у год. Кожны воўк штодня спажывае да ­2,5—3 кілаграмаў мяса. Вось і палічыце: у Налібоцкай пушчы, па апошніх падліках, налічваецца 48 драпежнікаў, таму для зграі патрэбна да 50 тон мяса жывёл у год, што эквівалентна двумстам аленям ці ста ласям. Паколькі ўзнікла праблема з дзікім кабаном, прэс драпежнікаў падае менавіта на аленя і лася, казулі ў нас няшмат. А адстрэльваць ваўкоў мы маем права толькі на 20 % плошчы заказніка, дзе вядзём гаспадарчую дзейнасць. Я з года ў год падаю заяўкі з аргументаваннем на рэгуляванне іх колькасці, але атрымліваю адмоўны адказ з Акадэміі навук, з Мінпрыроды. Сёлета зноў звярнуўся за дазволам на здабычу 25 ваўкоў па-за зонай гаспадарчай дзейнасці. Спадзяюся, што даб’юся станоўчага рашэння. У лесе павінен гаспадарыць чалавек, а не драпежнік. Дарэчы, пасля гону жывёлы толькі праз 1,5—2 месяцы набіраюць ранейшую вагу, і менавіта ў гэты перыяд найчасцей становяцца ахвяраю драпежнікаў. І не хворыя, як сцвярджа­юць «зялёныя», а здаровыя, у самай сіле. Без паляўнічага не абысціся.

— Вашы адносіны з ваўком зразумелыя. А на якіх яшчэ жывёл любіце паляваць?

— Калі прытрымлівацца ранжыру, дык воўк на першым месцы, на другім — паляванне на зайца і лісу з ганчакамі, на трэцім — гусі. З ганчакамі звязана значная частка майго жыцця — пакуль жылі бацькі, заўсёды іх трымаў. Гон ганчакоў абуджае ў нас генетычную памяць здабытчыка, іх песня застаўляе душу і сэрца працаваць па-новаму. А ў гарадской кватэры трымаць паляўнічага сабаку я лічу здзекам над ім.

— Гэта датычыць і эстонкі?

— Так. Сапраўдны ганчак павінен і ў сезон, і ў міжсезонне 2—3 разы на ты­дзень працаваць. Падчас вучобы ў інстытуце неяк у адзін дзень з-пад гончых я здабыў трох лісіц і зайца. Дарэчы, у той год на маім рахунку было 19 ліс. А паляванне на гуся прываблівае найперш падрыхтоўкай да яго — трэба вывучыць мясцовасць, разабрацца, дзе птушкі начуюць, дзе днююць, куды лятаюць на кармёжку. Калі ўсё ўдала атрымалася і гусі падсаджваюцца да тваіх пудзіл, атрымліваеш вялікае задавальненне. Калі ты палюеш з дапамогаю духавога манка, адчуваеш еднасць з самою жывёлаю, а вось электронныя гукі робяць ваша саперніцтва няроўным. Таму я не прыхільнік электронных манкоў.

— А стасункі з аленем і ласём?

— Я іх і сам здабываў, і арганізоўваў такія паляванні. Мой самы варты трафей здабыты таксама ў чарнобыльскай зоне, «на стогне», паводле праграмы навуковай дзейнасці. Тады ў адным месцы стагнала дзевяць ласёў! Пачаў падыхо­дзіць на голас аднаго, раптам чую — за маёй спіной трашчаць кусты. Абароч­ваю­ся — метрах у чатырох стаіць гігант з велічэзнымі рагамі. Стрэліў — трапна. Пасля высветлілася: іх развал складаў 1 м 92 см, па 11—12 адросткаў даўжынёю больш за 20 см, шырыня лапаты 48 і 45 см. У сухім выглядзе рогі заважылі 15 кг. Маю «срэбра» за рогі аленя, здабытага ў Налібоцкай пушчы.

— «БЛГ» праспавядала пра тое, што ў заказніку «Налібоцкі» плануецца развядзенне глушцоў. Якая цяпер сітуацыя з новай для вас справай? Ці самі здабывалі гэтых асцярожных птушак?

— Так, я здабыў пяць глушцоў. Уліч­ваючы, што гэтай птушкі становіцца з кожным годам у Беларусі менш, цяпер на яе не палюю. Глушэц так называецца не таму, што падчас аднаго з каленаў песні страчвае слых, а таму, што любіць глухія мясціны. А іх з кожным годам становіцца меней, і прыдатная для яго жыцця тэрыторыя звужаецца. У заказніку мы стараемся зменшыць, як можам, наступствы цывілізацыі. Таму і збіраемся іх разво­дзіць. На сёння навучыліся лавіць глушца — раз, карміць і ўтрымліваць у няволі — два, меціць — тры. Пакуль што досведу з інкубіраваннем, з выхаваннем маладняку ў нас няма. Будзем гэтым займацца ў наступным сезоне. Цяпер чатыры глушцы знаходзяцца ў вальеры, дзве самкі на волі памечаны датчыкамі з мэтай, каб па вясне мы маглі знайсці іх кладкі і па­чаць працэс інкубіравання. Плануем яшчэ злавіць дзвюх самак і памеціць. У Еўропе глушэц знаходзіцца пад аховай, таму жадаючых адтуль прыехаць да нас, каб упаляваць гэту рэліктавую птушку, шмат.

— Паляванне на глушца далёка не простае…

— Вялікага подзвігу тут няма. Лічу, што пры наяўнасці чалавека, які ведае, дзе месціцца ток і законы такога палявання, любы паляўнічы здольны дасягнуць поспеху.

— А што скажаце пра цецерука.

— У маладыя гады вельмі любіў паляваць на яго. Птушкі было болей, бо зімы стаялі больш сцюдзёныя. Парадокс? Не. Здаецца, што чым цяплейшая зіма, тым жывёле яе лягчэй перанесці. Яно так, ды цецерука гэта не тычыцца. Наадварот. Цецерук начуе на зямлі — калі няма снежнага покрыва, ён становіцца лёгкаю здабычаю драпежніка. Я вельмі любіў паляванне, калі, аб’еўшы бярозавыя брунькі, цецярук хаваўся ў лункі. Пад’едзеш на лыжах, а ён, уздымаючы снег, успорхвае з іх. Відовішча выключнае.

— Ці даводзілася паляваць за мяжой?

— Даводзілася. У Нарвегіі паляваў на лася, «на стогне». У іх такія ж метады, што і ў нас, нічога новага не ўбачыў. У Амерыцы — на гуся (вельмі ўразіўся вялікай колькасцю гэтай птушкі і добрай арганізацыяй палявання), у Турцыі — на кеклікаў (такі від курапатак), удзельнічаў у загонных паляваннях у Польшчы і ­Літве.

— З якою зброяй пачыналі паляваць і якою карыстаецеся цяпер?

— Пачынаў з аднастволкі, «куркоўкі». Думаю, моладзі не трэба адразу паляваць са шматзараднай зброяй. Аднастволка выпрацоўвае вытрымку, бо ведаеш — у цябе адзін стрэл, ён павінен стаць трапным: засяроджваешся, не спяшаешся… Пасля будат­рада ў 1978 годзе купіў ТЗЗ-34. Усё ж мне болей падабаюцца гарызантальныя ствалы. Набыў Іж-54, якім карыстаюся і цяпер. Пасля вайны савецкія спецыялісты вывезлі тэхналогію і абсталяванне знакамітай нямецкай фірмы «Sauer» у Іжэўск. Выпускалі ўжо сваю марку да 1960-га, пакуль Хонекер не папрасіў Брэжнева спыніць, маўляў, «Sauer» — нацыянальны здабытак Германіі. Калі я бачу гэту зброю, то разумею — перада мною сапраўдны паляўнічы, які цэніць не паказушнасць, а надзейнасць. Такі падыход у мяне яшчэ са Случчыны, ад суседа — легендарнага Івана Аляксандравіча Дзядзюлі, які арганізоўваў паляванні нават Георгію Жукаву, калі той служыў у Слуцку. Ён не дазваляў сабе прыйсці на паляванне ў неахайнай фуфайцы, заўсёды быў чыста паголены, у галіфэ і адмысловым паўпаліто. Ён казаў: зброя павінна быць не дарагой, а прыстойнай. Маю я і фінскі карабін «Sako». Прыцэлам начнога бачання не карыстаюся прынцыпова.

— Спрэчнае пытанне, прыхільнікі начнікоў маюць лагічны аргумент — пры стральбе з імі малая верагоднасць з’яўлення падранка.

— Гэта логіка мае сэнс для паляўнічага-прамыславіка ці егера, а паляўнічы-спартсмен усё ж з дзікай жывёлай павінен мець агульныя шанцы.

— Вы прыгадалі свайго настаўніка Івана Дзядзюлю. Прыгадалі з павагаю за тое, як ён ставіўся да паляўнічай справы, да этыкі. Нельга сказаць, што ў Беларусі недастаткова маладых паляўнічых, але вось з традыцыямі, з этыкай слабавата. Ды і стаўленне часткі грамадства да паляўнічых не такое, як калісьці.

— Я ўпэўнены: рацыяльнае вядзенне паляўнічай гаспадаркі — самы эфектыўны шлях кіравання прыроднымі працэсамі. Рэкамендацыі «зялёных» проста сузіраць дзікіх жывёл не маюць пад сабою ніякіх падстаў, бо нават сузіранне выклікае іх занепакоенасць. Паляўнічыя — гэта авангард беларускіх эколагаў. Пры цяжкіх зімовых умовах яны падкормяць звера; калі той трапіў у бяду, дапамогуць.

Мне даводзілася сустракацца і з маладымі паляўнічымі, і са знанымі навукоўцамі, і з дзяржаўнымі дзеячамі. Магу зазначыць адно — ніхто з іх не абыякавы да прыроды. Людзі гэта шчырыя і справядлівыя. І сярод маіх сяброў большасць якраз паляўнічыя.

 


Комментарии

Оставить комментарийОставить комментарий

9 Комментариев

Людмила
14 декабря 2016 в 17:31:14

Здравствуйте, уважаемая редакция! С детства мои бабушки и дедушки, мои мама и папа учили меня тому, что природу надо любить и беречь, ведь ты и сам - часть природы. Но любить природу и покорять ее - это несколько разные понятия. Основатель экологической этики Альберт Швейцер говорил о благоговении к жизни, которое должно испытывать человечество перед природой. Благоговение - это чувство глубокого уважения. А теперь сами посудите, как вписывается циничное убийство беззащитного существа, которое вы называете охотой в рамки морали и этики? Первобытные люди охотились на животных, чтобы выжить. В наше время охота превратилось в простое развлечение - получение удовольствия от убийства. Так не кажется ли вам, что в 21 веке пора уже прекращать эту варварскую и недостойную современного человека практику? Охрана дикой природы и охота - понятия абсолютно несовместимые. Придумывание и раздувание мифа о существовании так называемых "вредных" животных абсолютно несостоятельно. В природе (где нет вмешательства человека) само собой все и так регулируется. Живые организмы связаны между собой сложными пищевыми цепями... Данная статья не выдерживает никакой критики со стороны этики и морали! Единственное, чему вы можете научить людей - так это тому, как нельзя обращаться с природой и братьями нашими меньшими. Эпоха антропоцентризма полностью изжила себя и продемонстрировала полную свою несостоятельность. Примером тому может служить глобальный экологический кризис и полная моральная деградация современного общества: убийства, терроризм, войны и т.д. Спросите вы почему же все так происходит - да потому, что кровь и насилие (не важно это насилие над человеком или животным) просто потоками льются из средств массовой информации. На смену антропоцентрической парадигмы должна прийти другая парадигма - экоцентрическая. Это тот единственный мост в будущее, который даст надежду на выживание и моральное выздоравление нашего общества. Давайте же будем способствовать этому! И воспитывать в наших людях сострадание и уважение к феномену жизни! Очень хотелось бы, чтобы на смену охотничьей рубрике в Белорусской лесной газете появилась рубрика "Экологическая этика". Только тогда по-праву данный информационный ресурс сможет быть действительно "зеленым" и созидающим. Ведь, согласитесь, от нас с вами зависит каким увидит наш мир наше будущее поколение: полным разрухи и деградации или мир, в котором мы, люди, будем мирно жить в гармонии с природой.

Татьяна
14 декабря 2016 в 22:16:07

Уважаемая редакция! Извините, но после прочтения статьи «Паляўнічыя — гэта авангард беларускіх эколагаў» остался очень горький осадок. Начну с конца статьи. Вы говорите об этике, но для каждого здравомыслящего человека известно, что основной принцип этики «не делай другому того, чего не хочешь, чтобы делали тебе». Просто представьте, что во всей статье вместо животных-трофеев охотника будут люди: взрослые, дети и попытайтесь таким образом прочесть статью сами. Далее в отношении охотников как панацеи в регулировании численности видов. Дисбаланс видов – следствие деятельности человека, в том числе и охотничьей, следствие разрушения человеком среды обитания животных, поэтому грубейшая ошибка предполагать, что охота способна восстановить баланс видов. Волкам как хищникам не хватает потенциальной пищи в виде кабанов? Но стоит напомнить, что с октября-ноября по апрель в Беларуси открыт сезон охоты на кабанов. Поэтому их и мало. «Герой» статьи говорит: «глушцоў з кожным годам становіцца меней, і прыдатная для яго жыцця тэрыторыя звужаецца». В таком случае деятельность, приводящую к снижению численности этой птицы, следует рассматривать как преступную? В таком случае как «герой» статьи позволяет себе продолжить: «у Еўропе глушэц знаходзіцца пад аховай, таму жадаючых адтуль прыехаць да нас, каб упаляваць гэту рэліктавую птушку, шмат». Очень жаль птиц на фото!

Юли
15 декабря 2016 в 11:14:17

Какая мерзкая статья! Что вы пишете всякую гадость? Заказанная статья? Как можно было так опуститься, чтобы написать такое!

Анна Сидорович
16 декабря 2016 в 8:40:56

Здравствуйте, несомненно, при грамотной организации охотничьего хозяйства путем проведения всевозможных мероприятий можно поддерживать достаточно высокую численность РЕСУРСНЫХ видов животных. А как же все остальные? Для охотников - охотничьи угодия. Но ни в коем случае не допустимо делать из республиканского ландшафтного заказника ферму по разведению промысловых животных. Смысл всех ООПТ - это сохранение ВСЕГО обитающего там сообщества, в том числе и крупных хищников (да, они действительно питаются мясом, на то они и хищники). Я довольно часто бываю в Налибокской пуще для проведения исследований. Гурков и его команда - авангард браконьеров, а не экологов!

Марк
17 декабря 2016 в 22:47:23

Смеху варта.

Анастасия
21 декабря 2016 в 20:51:10

Хочется отметить, что лесная газета видимо опубликовала статью без какой-либо корректуры и просто здравого взгляда на вещи, глазами биологов. Безусловно не приходится ждать от охотника биологических знаний о работе экосистем, и о таком понятии как саморегулирование. Через всю статью проскакивает всё та же мысль о том, что человек должен быть хозяином природы. Мысль совсем не новая и пагубно укоренившаяся на территории бывшего СССР. Более здравая мысль о том, что человек часть природы, как-то не приживается. Как никто не учится на опыте предыдущих ошибок какой-бы то ни было регуляции природных экосистем. Зачем-то вселили енотовидную собаку, а теперь все молчат о количестве съеденных птенцов и разрушенных гнезд. И опять же бьют ее по чем зря. Зачем вселяли? Это просто пример, но показательный. Возвращаясь к статье, меня особенно порадовало вот это предложение: "Кругаварот прыроды: воўк палюе на кабана, чалавек — на ваўка, якога, ужо мёртвага, грызе янот." Каким образом это пропустила в печать редакция газеты для меня большой вопрос. Предложение отдает явным садизмом. Кроме того при публикации такого рода обвинительных в адрес любого вида строк всегда нужно приводить мнение биологов, так как в статье звучит только мнение охотника. Да и мнение о регуляции численности волка на территории ООПТ из уст директора заказника звучит как-то странно. А вот эти данные по кг мяса, которые потребляются волком откуда взяты? Хотелось бы получить ссылки на литературу и соответствующие исследования. Я не против охоты как таковой, но обвинять волка в том, что он вырезает лучших животных, в таких количествах, что даже не съедает, это старые байки. И все такие обвинители умалчивают, что самый большой убийца – это человек, он точно убивает больше чем может съесть, а иногда вообще не нуждаясь в пище.

Светлана Ищенко
21 декабря 2016 в 23:19:52

Кровожадность вызывает ужас и отвращение. Для Гуркова живые существа -- всего лишь мишени.

Ирина Бирина-Павлова
25 декабря 2016 в 0:06:59

Нужно жить в согласии с природой. Таких, как Василий Гурков нельзя допускать руководить таким уникальным природным комплексом. С таким управлением скоро ни одного зверя не останется. С друзьями из Общественной организации «Ахова птушак Бацькаўшчыны» в ноябре месяце 2016 года побывала на экскурсии в Налибокской пуще. Опубликовала об этом удивительном крае статью в «Вестнике Отрадного». Почитайте. http://vestnik.otradny.net/items/9941

Іван Восіпаў
29 августа 2018 в 15:41:55

Шаноўная рэдакцыя, чаму такі артыкул падаецца толькі ад аднаго чалавека, давайце паслухаем і іншых нармальных спецыялістаў (навукоўцаў). А то атрымліваецца - што паляванне гэта добра для тэрыторый са спецыяльным статусам АХОВЫ прыроды. А калі паглядзець цвяроза, то такія тэрыторыі маюць больш магчымасцей зарабіць без палявання. Гэта як будаўніку даваць магчымасць рабіць аперацыі. Хто б жадай да такога хірурга патрапіць? Думаю ўсе б сказалі - дайце мне спецыяліста ў сваёй справе, каторы ўзбагаціць - а не знішчыць.

Связаться с редакцией: