Як высокапрафесіянальны вальшчык Юрый Несцяровіч праславіў Любушанскае лясніцтва ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» нават на сусветным узроўні: тры разы ён удзельнічаў у сусветных чэмпіянатах лесарубаў: у 2008 годзе ў Германіі, у 2010-м — у Харватыі, у 2012-м — у Беларусі, а нядаўна вярнуўся з Расіі, дзе ў горадзе Кіраве адбыўся ўсерасійскі чэмпіянат «Лесаруб-2014».