Святочны верасень

Святочны верасень

Эхо события

Алена ГРОМАВА, Фота аўтара
15.10.2020 Версия для печати

Сёлетні верасень стаў для другакласніка Яна Савасціёнка асаблівым і запамінальным. На святочным мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў лесу, ён разам з матуляй Таццянай Віктараўнай з гонарам і радасцю назіраў, як яго татка, Пётр Пятровіч, неаднаразова паднімаўся на сцэну за заслужанымі працоўнымі ўзнагародамі. 

Пётр САВАСЦІЁНАК разам з жонкай Таццянай і сынам Янам. фота

Пётр Савасціёнак — ляснік Пагосцкага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса, мнагадзетны бацька, добры сем’янін — быў адзначаны нагрудным знакам «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» Міністэрства лясной гаспадаркі і Ганаровай граматай Бярэзінскага лясгаса... 

А колькі іх, работнікаў лясной галіны, працуючых бездакорна і самааддана! Іх прозвічшы ўрачыста гучалі ў гэты дзень ва ўтульнай зале Бярэзінскага раённага цэнтра культуры, ім адрасавалі найлепшыя словы віншаванняў і доўгія шчырыя апладысменты.

Так, першым слова трымаў дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка, ён падзякаваў усім работнікам свайго калектыву (заўважыўшы, што ў зале прысутнічае толькі яго частка) за працоўныя дасягненні, выкананне пастаўленных задач, пажадаў дастатку і ўдачы, каб усё атрымоўвалася і далей, а таксама падзякаваў ветэранам лясной галіны за той закладзены імі патэнцыял, што дапамагае паспяхова развівацца лясной гаспадарцы. 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі выказаў святочныя віншаванні і ўручыў падзякі ад Бярэзінскага райвыканкама лесніку Брадецкага лясніцтва Васілію Кушнеру, майстру пагрузачна-разгрузачных работ Андрэю Рыбакову і вадзіцелю сартыментавоза МАЗ-6303А8 Васілію Новікаву. 

Галоўны інжынер Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Аляксей Апанасевіч уручыў Грамату Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь інжынеру-лесапатолагу Таццяне Плахоцінай, а таксама нагрудны знак «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» лесніку Мачаскага лясніцтва Анатолію Гемскаму, леснікам Пагосцкага лясніцтва Андрэю Гоману і Пятру Савасціёнку, памочніку ляснічага гэтага ж лясніцтва Сяргею Гоману і інш. 

Нагрудным знакам «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» Міністэрства лясной гаспадаркі адзначаны ляснік Пагосцкага лясніцтва Вячаслаў Бандарчык, ляснік Высакагорскага лясніцтва Леанід Жораў, памочнік ляснічага Багушэвіцкага лясніцтва Вольга Маркоўская, ляснік Бярэзінскага лясніцтва Іван Рамановіч, начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесаўзнаўлення Ігар Шутовіч, ляснік Брадзецкага лясніцтва Сяргей Яроцкі і інш. 

Таксама многія работнікі былі адзначаны граматамі, якія ўручылі дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Святлана Асланян. 

Напрыканцы мерапрыемства святочнага настрою дадалі прысутным майстры беларускай эстрады. У іх выкананні гучалі байкі на лясныя тэмы і песні пра прыгажосць Белавежскай пушчы, пра жыццё і каханне. 

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: