Апошні месяц каляндарнага года рыхтуе нас да святкавання падзеі, што стала пачаткам новага летазлічэння, нашай эры, — да Нараджэння Хрыста. У гэтым артыкуле мы пазнаёмімся з тым, як вернікі перажываюць гэты час, каб годна сустрэць свята Божага Нараджэння, або Каляды.