Фанера — таленту сястра

Фанера — таленту сястра

Мастерство

Алена ГРОМАВА, Фота аўтара
25.06.2020 Версия для печати

Для многіх практычных людзей фанера — вядомы будаўнічы матэрыял, а для асоб творчых — гэта аснова для ўвасаблення сваіх думак і фантазій. 

Менавіта з фанерай шмат гадоў працуе Міхаіл Афанасьеў. Жыве ён у Беразіно, 42 гады адпрацаваў машыністам аўтакрана «Іванавец», а калі пайшоў на пенсію, амаль цалкам аддаўся творчасці. 

І зараз кватэра, дзе ён жыве разам з жонкай Святланай, нагадвае карцінную галерэю з працягам у пад’ездзе. Дарэчы, дзякуючы дамафону там заўсёды спакойна, утульна, паўсюдна вазоны з кветкамі, а на сценах — карціны Міхаіла Уладзіміравіча. 

— Вядома, вельмі добрая фанера з хвойных парод. Яна роўная і стойкая да ўздзеянняў навакольнага асяроддзя, а паверхню фанеры з іншых парод дрэў спачатку даводзіцца крыху зачышчаць, выраўноўваць і толькі потым можна наносіць паверсе чорную туш і лак, накладваць малюнак і працаваць разцамі, — распавядае адмысловы мастак. 

На карцінах Міхаіла Уладзіміравіча пануе жывёльны свет: совы і пугачы, коні з казачнымі грывамі і цар звяроў — леў, рыбкі, самыя розныя і дзіўныя, і кот, якому пашчасціла паласавацца рыбкай... А яшчэ можна ўбачыць казачную пунсовую кветку і дзяўчыну, якая знайшла свайго суджанага праз выпрабаванні. 

Дарэчы, сваю каханую Святлану, з якой сустрэўся шмат гадоў таму назад, нарадзіў і выгадаваў дзяцей, Міхаіл Уладзіміравіч зараз чакае штодня з работы за любімай справай.

— Жонка маё захапленне цалкам падзяляе, — усміхаецца ён задаволена. — Я заўсёды раюся з ёй, бо іншы раз вельмі важны погляд з боку. І заўсёды ўдзячны за падказкі і падтрымку. Мандарынавае дрэва даглядаю для яе, як ту казачную пунсовую кветку, а яшчэ і пальму змайстраваў ля падъезда, усім на здзіўленне. 

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: