Пры дапамозе бярозавых галiн i венікаў славянскiя народы намагалiся засцерагчыся ад нячыстай сiлы, хвароб, памерлых. З блудлiвых людзей выганялi бярозавым веццем злых духаў, бярозавым кiем адпалохвалi д'ябла, бярозавым венiкам пазбаўлялi ведзьму чарадзейнай сiлы.
У кожнага чалавека на неабсяжнай зямлі ёсць свой самы любы і родны куточак, куды, дзе б ні быў, хочацца абавязкова вяртацца зноў і зноў. Для мяне, напрыклад, самай дарагой і роднай, як і для іншых маіх землякоў, стала родная хойніцкая зямля.
Лесу ў жыццi чалавецтва ўвогуле належыць значнае месца. Даследчыкi ў галiне розных навук сцвярджаюць: калi ў акiяне нарадзiлася жыццё, то ў лесе развiвалiся яго вышэйшыя формы.
Да гэтага часу ў беларусаў захавалася павер'е, паводле якога вялiзныя густыя дрэвы валодаюць розумам. Гэты факт сустракаўся ды i сустракаецца ў iншых народаў.
Вобраз славутага Дрэва Сусвету выяўлены цi рэканструiруецца на аснове мiфалагiчных, у прыватнасцi касмаганiчных, уяўленняў, зафiксаваных у паэтычных творах самых розных жанраў, помнiках выяўленчага мастацтва, архiтэктурных збудаваннях, рэчах хатняга ўжытку.
Згодна з уяўленнем старажытных егiпцян вось Зямлi — гэта гiганцкае залатое дрэва, якое вершалiнай упiраецца ў неба. На яго верхнiх галiнах растуць каштоўныя камянi i жыве нябесная багiня Нут.
Дрэва стала каштоўным i незаменным падручнiкам для вывучэння заканамерных законаў дыялектыкi.
Дрэва ўвайшло ў нашу генетычную памяць. Як зараз даказваюць псiхолагi, на пэўным этапе развiцця дзiцячай псiхiкi яно дае аб сабе знаць як першасны вобраз, якi ўвайшоў у памяць.
У народзе існавала вялікая колькасць практычных парад і ўсемагчымых прафесійных сакрэтаў, якія, на думку пчаляроў, дапамагалі ім атрымліваць добры збор мёду і захоўваць сваіх пчолак жывымі.
У Каталіцкай царкве існуюць іконы Маці Божай Ружанцовай. Многія такія выявы Багародзіцы з ружанцам у руках ушаноўваюцца ў беларускіх касцёлах.
У снежні, калі мноства хрысціян розных канфесій рыхтуюцца да свята Божага Нараджэння, мы пастараемся глыбей зразумець сапраўднае прызначэнне чалавека, найвышэйшую каштоўнасць чалавечага жыцця ў святле прыйсця ў свет Ісуса Хрыста і Яго вучэння аб любові і сапраўднай свабодзе — свабодзе ад граху.