Генеральный директор Витебского ГПЛХО Сергей ДАНИЛОВИЧ: «Достойно проявили себя»

Генеральный директор Витебского ГПЛХО Сергей ДАНИЛОВИЧ: «Достойно проявили себя»

— Ураганы минувшего лета стали непростым испытанием для лесоводов Беларуси. Порожденные стихией буреломы не первые в истории лесного хозяйства нашей страны, но эти самые впечатляющие по своим масштабам.

Считаю, что работники лесхозов Витебского объединения достойно проявили себя на их разработке, действовали оперативно и  слаженно, за что неоднократно удостаивались высокой оценки со стороны руководства отрасли. В период разработки ветровально-буреломных лесосек силами лесхозов Витебщины в Червенском и Смолевичском лесхозах вырублено без малого 2000 га поврежденных насаждений, заготовлено свыше 380 тыс. кубометров древесины. На выборочных санитарных рубках и уборке от захламленности поврежденного лесосечного фонда вырублено более 860 га, при этом заготовлено 44,9 тыс. кубометров древесины.

В среднем ежедневно на разработке буреломов было задействовано порядка  200 человек, до 39 харвестеров, 25 форвардеров и 30 лесных тележек. Надо отдать должное возможностям специализированной техники, без нее справляться с последствиями ураганов пришлось бы значительно труднее и дольше. В целом доля механизированной заготовки при разработке ветровально-буреломных лесосек Витебским ГПЛХО  составила 75 %.

Среди лидеров заготовки хочется отметить Оршанский, Бегомльский, Поставский и Лепельский лесхозы. Не меньшую слаженность и организованность в посадке леса продемонстрировали работники Полоцкого лесхоза.

Всего же лесхозами Витебского объединения на участках разработанных буреломных лесосек было создано более 600 га лесных культур.

Убежден, что залогом успешного выполнения стоявших перед нашим объединением задач стали не только добросовестность и понимание, которые продемонстрировали наши люди в непростых условиях долгосрочных командировок, но и их умение работать плечом к плечу и по-соседски помогать коллегам.

В итоге поле непростого сражения с последствиями стихии лесхозы северного региона покидали одновременно, все вместе. И я от всей души благодарен всем, работникам и руководителям, за их вклад в общее дело, нелегкий труд и преданность профессии!

Мария УСОВА


Непарушны цыкл

За добрасумленную працу на карысць лясной галіны Рэспублікі  Беларусь і выдатную работу пры ліквідацыі наступстваў мінулагодняга ветравалу ў Мінскай вобласці Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі ўзнагароджаны майстар на лесасеках ДЛГУ «Бягомльскі лясгас» Дзмітрый Фядорчанка.

Сёлета спаўняецца 15 гадоў з таго часу, як Дзмітрый звязаў свой працоўны лёс з лясной гаспадаркай. Хаця, шчыра кажучы, зрабіў ён гэта на тры гады раней, паступіўшы пасля школы ў Полацкі лясны каледж. Штат лесанарыхтоўчага ўчастка невялікі — шасцёра валь­шчыкаў і сам майстар, але калектыў хлопцаў зладжаны, надзейны, здатны адзін аднаго падмяніць. Менавіта дзякуючы гэтай зладжанасці, калі брыгаду накіравалі на ліквідацыю наступстваў ветраломаў на Міншчыну, вахту сваю яны адбылі на выдатна:

— На маёй памяці мінулагодні — пяты ветралом, дзе прыходзілася працаваць. І скажу вам, кожны раз гэта выглядае па-рознаму, але заўжды жудасна. Менавіта на месцы бушавання раз’юшанай стыхіі ўсведамляеш бяссілле чалавека перад капрызамі прыроды. Працаваць пасля ўрагану значна цяжэй, чым на звычайных лесасеках. Нельга ні на хвіліну забывацца пра асцярожнасць і тэхніку бяспекі.

Не зважаючы на тое, што колькасць шматаперацыйнай лесанарыхтоўчай тэхнікі ў лясгасе павялічваецца пастаянна, прафесія вальшчыка застаецца запатрабаванай. Тут ­працуюць прафесіяналы, якія філігранна выконваюць сваю справу і цэняцца арганізацыяй, адразу тры пераможцы абласных конкурсаў вальшчыкаў лесу і прызёры рэспубліканскіх прафесійных спаборніцтваў з лесанарыхтоўчага ўчастка Фядорчанкі: Аляксандр Бобрык, ­Сяргей Радзюк і Аляксандр Юковіч.

—У вашай справе што самае важнае? — пытаюся ў Дзмітрыя Пятровіча.

— Тэхніка бяспекі, разумны падыход і надзейная тэхніка, — упэўнена адказвае субяседнік. — Хлопцы працуюць праверанымі бензапіламі вядучага сусветнага вытворцы. Няма праблем і з ланцугамі. Так, прафесія наша ў спісе самых небяспечных, але на тое, каб прадухіліць бяду, і прызначаны майстар.

Сённяшні герой — чалавек добры і сціплы, ад яго не пачуеш крыўднага слова і абразы. Лес ён лічыць найвялікшым багаццем і такой жа таямніцай. Яго сэрца напаўняецца радасцю, калі на месцах, дзе працавала некалькі гадоў таму яго брыгада, увесну ў разоры апускаюцца саджанцы з лясгасаўскага гадавальніка. Гэта азначае, што цыкл не парушаны.

— Заўсёды ўва мне спрачаюцца два супрацьлеглыя бакі: калі быў майстрам лесу, лічыў найважнейшым у галіне лясную ахову, а шэсць апошніх гадоў, з таго часу як узначаліў нарыхтоўчую брыгаду, магу паспрачацца з тымі, хто абвінавачвае лясгасы за празмерныя вытворчыя паказчыкі. Важнасць менавіта гэтай справы для галіны таксама неацэнная, бо калі не будзе нарыхтоўкі, нельга чакаць і прыбытку, значная доля якога ідзе на высакародную справу лесаўзнаўлення, — разважае Дзмітрый Пятровіч і рэзюмуе: — Усе мы звёны аднаго ланцуга, і без папярэдняга не будзе наступнага.

Наталля НАВІЦКАЯ


Малады, але ўжо вопытны

Андрэй Радкевіч — машыніст лесанарыхтоўчай машыны Пастаўскага лясгаса. Нягледзячы на тое, што яму ўсяго 28 гадоў, сапраўдны прафесіянал. Каб зразумець, наколькі па-майстэрску ўпраўляецца з замацаваным за ім харвестарам, трэба пабачыць яго ў рабоце.

— Харвестар называюць лясным камбайнам, — расказвае Андрэй. — Апрацоўка аднаго ствала, у залежнасці ад яго памеру, займае ад 20 да 60 секунд. Машына простая і лёгкая ў кіраванні, манеўраная і хуткая. Работа падабаецца. На харвестары працуем пазменна з сябрам Аляксандрам Урбанайцем. А абслугоўваем і, калі трэба,  рамантуем разам.

— У галіне механізаванай нарыхтоўкі драўніны Андрэй — прафесіянал, нягледзячы на тое, што машыністам працуе ўсяго тры гады, — хваліць хлопца намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Асабліва вызначыўся на рабоце ў Чэрвеньскім і Смалявіцкім лясгасах. Пастаўчане разам з работнікамі лясгасаў іншых раёнаў краіны ліквідавалі там наступствы ўрагану. Працаваць з заваламі заўсёды небяспечна. Таму і пасылалі туды найбольш спрактыкаваных работнікаў. Спачатку з нашага лясгаса выязджала брыгада ў складзе пяці чалавек. Затым людзей дабавілася. Працавалі вахтавым метадам — па тыдні.

— Нам былі забяспечаны камфортныя ўмовы пражывання і адпачынку, — успамінае камандзіроўку Андрэй. — Дырэкцыя набыла спецыяльны вагончык са спальнымі месцамі, абсталяваны кухняй. У ім жылі летам. Бураломныя лесасекі — самае складанае: цяжка дабірацца да паваленых дрэў, здымаць навіслыя ствалы. Харвестару прасцей упраўляцца з выкарчаванымі дрэвамі, чым збіраць яго кавалкі. Прыходзілася і вывернутыя карані дрэў перакладваць, і завалы разбіраць, каб дарогу сабе пракласці. Гэта замаруджвала тэмпы работ. Тым не менш за змену нарыхтоўваў да 150 м3 драўніны.

Зімой працавалі ў цяжкадаступных месцах — на падтопленых участках, балотах. Калі пахаладнела, перасяліліся ў гасцінічныя нумары. Усё было добра, не хапала толькі сям’і. Сумаваў па жонцы ды дачушцы. Таму зараз з асаблівай радасцю працую ў лясах Пастаўшчыны.

На распрацоўцы бураломных лесасек у Чэрвеньскім і Смалявіцкім раёнах Андрэй Радкевіч правёў 85 рабочых змен. За гэты час нарыхтаваў 5159 м3 драўніны. За ўзорнае выкананне сваіх абавязкаў узнагаро­джаны Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Ганна АНІШКЕВІЧ


Дело было не из легких

В семье Владимира Мензуренко до сих пор хранятся номера «Белорусской лесной газеты» за прошлый год с новостями из Червенского лесхоза. Репортажи о том, что натворила стихия в лесах этого района, читали и его жена, и родители, и брат и представляли, как нелегко приходится лесоводам, устраняющим последствия ураганного ветра.

В их числе был и Владимир Мензуренко — тракторист ­ГЛХУ «Оршанский лесхоз». Его, как и многих других работников лесохозяйственных организаций республики, командировали на разборку ветровальных буреломов.

— Зрелище было печальное: на огромных участках от деревьев остались лишь торчащие стволы и только кое-где над сломанными хлыстами возвышались остатки недавно шумевшего леса — две-три гибкие осинки, —  вспоминает Владимир Мензуренко.

Он работал на тракторе «Беларус-1221», оснащенном специальными агрегатами. Дело было не из легких. По оценке руководителей работ, Владимир Мензуренко был одним из тех трактористов, кто мастерски справлялся с порученным заданием, работал  без простоев и с максимальной отдачей.

В Оршанском лесхозе на этот счет никто и не сомневался, на помощь коллегам оршанские лесоводы отправляли самых лучших своих работников. Вот и Владимир Мензуренко среди лесоводов человек не случайный. Он — сельский житель, родом с Дубровенщины, которая славится лесами. А еще в Осинторфском лесничестве Оршанского лесхоза работают лесорубами его отец Федор и младший брат Александр.

Ответственный подход к порученному заданию и трудолюбие Владимира Мензуренко подкреплены делами. С техникой парень тоже на «ты», хорошо разбирается в узлах и механизмах, может самостоя­тельно устранить возникающие неисправности. Знают в Оршанском лесхозе его и как доброго семьянина. Жена Яна — социальный работник. Вместе они воспитывают шестилетнего Никиту. Отец старается быть сыну во всем примером, с детства прививает ему любовь к природе, родному краю. Думаю, что в семье Мензуренко сохранят и эту газету с новостью о том, что за участие в работах по ликвидации последствий стихии в Червенском лесхозе Владимир награж­ден Почетной грамотой Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь.

Людмила ТИМАШКОВА


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: