У народзе са старажытных часоў кажуць: «Працавіты, як пчала». І сапраўды, гэтыя малюсенькія стварэнні працуюць на дзіва многа. Сярод вяскоўцаў да нашых дзён захаваліся паасобныя адбіткі пакланення пчолам, ці, як іх яшчэ называлі, «боскім істотам».