Сёлетнее свята праходзіла тут 26—27 жніўня на пляцоўцы каля Замкавай гары. Стылістыка і падзеі IX—XI стагоддзяў, майстар-класы нацыянальнай беларускай кухні, конкурс разьбяроў па дрэве «Славянскія ідалы», урокі ганчарскага майстэрства, вогненны спектакль «Казка пра Цмока» і многае іншае чакала ў гэтыя дні гасцей свята.