Шмат у якіх кутках роднай Салігоршчыны ды і ў многіх суседніх раёнах пабываў я за паўвека сваіх паляўнічых вандровак. А нядаўняе паляванне ў Ганцавіцкім раёне падаравала яшчэ адну незабыўную сустрэчу з цікавым чалавекам.