На тэрыторыі Бягомльскага лясгаса было пасаджана 3700 дрэў

На тэрыторыі Бягомльскага лясгаса было пасаджана 3700 дрэў

Руководство к действию

Наталля НАВІЦКАЯ
12.10.2017 Версия для печати

3700 дрэў было пасаджана ў мінулыя выхадныя ў межах акцыі «Чысты лес» на тэрыторыі ДЛГУ «Бягомльскі лясгас». Як паведаміла намеснік дырэктара ДЛГУ «Бягомльскі лясгас» Алена Вішнеўская, мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу грамадзян да неабходнасці беражліва адносіцца да лесу і не забруджваць яго. А таму ўдвая прыемны той факт, што, акрамя супрацоўнікаў лясніцтваў, далучыцца да акцыі выказалі жаданне прадстаўнікі газазабеспячэння Докшыцкага раёна, аўтазаправачнай станцыі г. п. Бягомль, вучні Бягомльскай школы. Апошнія – пастаянныя памочнікі лесагаспадарчай установы, бо на працягу некалькіх гадоў працуюць улетку ў гадавальніку лясгаса, і, дарэчы, вельмі нядрэнна зарабляюць.

Агульнымі намаганнямі быў сабраны 51 кубаметр смецця, якое грамадзяне бессаромна выкідваюць у лесе. Усяго ў добрай справе прыняло ўдзел больш за 360 чалавек. Таксама ў межах акцыі работнікі лясной галіны сустракаліся са школьнікамі, каб пагутарыць на тэму «Значэнне лесу ў прыродзе і жыцці чалавека», займаліся добраўпарадкаваннем гадавальніка.


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: