Правялі час з карысцю

Правялі час з карысцю

Школьны мерыдыян

Наталля БУЛЫГА
12.10.2017 Версия для печати

Традыцыйнымі для нашай краіны сталі акцыі па ачыстцы навакольнага ассяродзя, у якіх можа прыняць удзел кожны. Не сталі выключэннем і вучні 6-га класа разам з класным кіраўніком Стахаўскай сярэдняй школы Столінскага раёна.

Дамовіўшыся з мясцовым лесніком Генадзіем Булыгай, мы невялічкай кампаніяй адправіліся на дапамогу, каб унесці свой уклад у дабрачынную акцыю «Чысты лес». Не першы раз Павел Вабішчэвіч выязджае з намі як на пасадку лесу, так і на яго ачыстку ад смецця. А вось Марыя Булыга, самая малодшая ў нашай кампаніі, вучыцца ў 3-м класе, але ж ад старэйшых не адстае, каб не падвесці свайго бацьку-лесніка. Віткоўская Юлія, Ганна і Павел Вярэнічы ўпершыню прымаюць удзел у такой адказнай справе. Аб’ектам нашай работы стаў лясок паміж вёскамі Плотніца і Сіціцк. Несумленнасць грамадзян відаць адразу — смецце, папяровае і пластыкавае, збіралі вучні. Яго хапала як пры дарозе, так і глыбей у лесе. А побач з вёскамі размешчаны палігон бытавых адходаў…

Вучні не толькі з карысцю для навакольнага асяроддзя, але і весела правялі час. Да ўсяго назбіралі грыбоў, распалілі на ўскрайку лесу невялічкае вогнішча, дзе сагрэліся і паабедалі. Не абышлося і без гульняў. Дзеці засталіся задаволеныя, абмяркоўвалі зробленае і прыйшлі да высновы, што трэба беражліва і адказна ставіцца да аднаго са скарбаў нашага краю — лесу.


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: