Партызанскае Зуберава

Партызанскае Зуберава

Старонкі гісторыі

Святлана ЖЫБУЛЬ, Фота Васiля ЗЯНЬКО
11.07.2019 Версия для печати

Такое незвычайнае збудаванне ў лесе з прыземленым дахам — сапраўдная партызанская зямлянка. Гэта напамінак аб Вялікай Айчыннай вайне. Ляснічы Старынскага лясніцтва Стаўбцоўскага лясгаса Алег Лукша расказвае, што 10 гадоў назад лясніцтва зрабіла рэканструкцыю зямлянкі і многія гады вядзе над гэтым месцам шэфства, клапоціцца, каб земляны схрон быў захаваны як гістарычная сведка вайны. Тут праводзяцца экскурсіі для вучняў.

Ляснічы Старынскага лясніцтва Алег ЛУКША ля партызанскай зямлянкі. фота

Зямлянка знаходзіцца ля вёскі Зуберава, якая ў ліпені 1943-га была спалена гітлераўцамі. Густы лес ля населенага пункта быў месцам размяшчэння партызанскіх атрадаў.

Тут, у Рудзьмянскай пушчы, у 1943—1944 гадах базіраваліся падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка на помніку, які стаіць на ўзлеску ля дарогі, што вядзе ў Зуберава.

Старынскае лясніцтва разам з Шашкоўскай сярэдняй школай, дзе працуе лепшае ў раёне школьнае лясніцтва «Бярозка», маюць клопат даглядаць стэлу ў гонар партызан і падпольшчыкаў. Тут заўсёды наведзены парадак.

У дні святкавання Дня Пермогі і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў ля стэлы праводзяцца мітынгі.
 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: