У скульптурных кампазіцыях народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка сялянскае жыццё так сканцэнтравана, нібы стагоддзі гісторыі спрэсаваныя ў адным томе энцыклапедыі: паказаны сцэны з жыцця беларускай вёскі, беражліва адлюстраваны некаторыя народныя абрады, звычаі, традыцыі, святы.