Выпякаюць аплаткі сёстры-назарэтанкі з Навагрудка. Болей таго, гэтай пачэснай справай займаліся законніцы тут яшчэ ў 30-я гады мінулага стагоддзя, да Вялікай Айчыннай вайны, у час якой іх напаткаў трагічны, але і высакародны лёс.