Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Аграэкатурызм-2014: партнёрства і інавацыі» прайшла ў Беларусі. Спачатку ўдзельнікі наведалі Кобрынскі раён, дзе пазнаёміліся з паспяховымі ініцыятывамі прадпрымальных вяскоўцаў. На другі дзень, ужо ў Мінску, зацікаўленыя бакі абмяркоўвалі тэндэнцыі і перспектывы новай для нашай краіны галіны.