«Мне ўсё тут падабаецца!»

«Мне ўсё тут падабаецца!»

Твои люди, лес!

Алена ГРОМАВА, Фота аўтара
10.09.2020 Версия для печати

Ірына Лышко працуе майстрам Любушанскага лясніцтва ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» з 2007 года. Клопатаў у майстра лесу хапае заўсёды.

— Я трапіла на Бярэзіншчыну пасля заканчэння вучобы ў Полацкім лясным тэхнікуме, — гаворыць яна. — І ­хоць сама родам з Полацкага раёна, але ніколькі не шкадую, што трапіла менавіта сюды. Лясы паўсюдна трэба даглядаць і ахоўваць, і на лясных тэрыторыях заўсёды шмат работы.

Тут сярод працоўных будняў Ірына Васільеўна сустрэла свайго суджанага — Дзмітрыя Васільевіча. Ён працуе лесніком і хобі мае самае мужчынскае — паляванне.

— Я хобі яго не падзяляю, — дадае Ірына Васільеўна. — Мне шкада дзікіх жывёл і птушак. Мы з дзецьмі хо­дзім у лес палюбавацца яго хараством, паласавацца ягадамі. Малодшанькаму,  Яўгену (ён першакласнік), вельмі падабаюцца такія прагулкі, а старэйшаму, Аляксею (ён пойдзе ў шосты клас), больш даспадобы пасядзець за камп’ютарам. У нас уласны дом у аграгарадку Любушаны, трымаем хатнюю гаспадарку, на прысядзібным участку вельмі люблю, калі жаўцее фарзіцыя, распускаюцца нарцысы (іх пах не ўсім даспадобы), а з лясных кветак больш за ўсё падабаюцца пралескі. Наогул, дзе цяпер мой дом, мая работа, мне ўсё падабаецца.
 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: