Ляснічы Дзяніс Жаўняровіч злавіў падпальшчыка і атрымаў Падзяку міністра лясной гаспадаркі

Ляснічы Дзяніс Жаўняровіч злавіў падпальшчыка і атрымаў Падзяку міністра лясной гаспадаркі

Верность долгу

Фота аўтара, Ігар АДАМОВІЧ
08.10.2015 Версия для печати

Сёлетняя спёка ператварыла дол у лясах і на тарфяніках ледзь не ў порах. Было дастаткова маленькай іскрынкі, каб бязлітаснае полымя пачало нішчыць на сваім шляху ўсё жывое.

Ляснічы Дзяніс Жаўняровіч злавіў падпальшчыка і атрымаў Падзяку міністра лясной гаспадаркі. фота

А тут яшчэ ў адным з кварталаў Чэрвеньскага лясніцтва, за дачным пасёлкам ля торфапрадпрыемства, хтосьці пачаў наўмысна падпальваць лаўжы. Узгаранні тушылі, але яны ўзнікалі зноў і зноў.

— Доўжылася гэта амаль паўмесяца, — узгадвае ляснічы Чэрвеньскага лясніцтва Дзяніс Жаўняровіч. — Некалькі разоў рабілі засады, але безвынікова. Тады я вырашыў прааналізаваць статыстыку ўзгаранняў. Атрымалася, што адбываюцца яны праз два дні — на трэці. Гэта і дапамагло злавіць падпальшчыка, які з’явіўся «на месцы злачынства» дакладна па «графіку».

За высокі прафесіяналізм у папярэджанні і ліквідацыі лясных пажараў у пажаранебяспечны перыяд 2015 года Дзянісу Жаўняровічу аб’яўлена Падзяка міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: