Добры прыклад для пераймання

Добры прыклад для пераймання

Вслед за событием

Арина САНДОВИЧ
23.10.2014 Версия для печати

Вядомая актрыса Одры Хэпбёрн казала: «З часам ты разумееш, што табе дадзены дзве рукі — адна для сябе, другая для таго, каб дапамагаць іншым». У лясной галіне працуе шмат спагадлівых да чужой бяды людзей. З-за трагічных падзей на сваёй Бацькаўшчыне шмат украінцаў зараз вымушаны шукаць лепшай долі ў Беларусі, і мясцовыя лесаводы — сярод тысяч тых, хто прыходзіць ім на дапамогу. Зусім нядаўна ДЛГУ «Лельчыцкі лясгас» прыняла ўдзел у раённай дабрачыннай акцыі па аказанні дапамогі бежанцам з Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

У нашым раёне зараз пражывае каля 14 такіх сямей, — расказвае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Марыя Аскерка. — Сям’я Барысенка — адна з іх. Разам з сынам яны, ратуючыся ад пекла ваенных дзеянняў у Луганскай вобласці, прыехалі ў Беларусь да далёкага сваяка, які, дарэчы, працуе ў нашым лясгасе.
Калектыў лясгаса і асабіста дырэктар Мікалай Новак, як дэпутат раённага Савета, узялі шэфства над сям’ёй Барысенка і аказалі ёй дапамогу.
Людзі ж былі вымушаны кінуць усё і ўцякаць, ратуючы свае жыцці, — працягвае Марыя Міхайлаўна. — Таму мы дапамагалі ім і прадуктамі харчавання, і пасцельнымі рэчамі, і піламатэрыяламі, і грашовымі сродкамі — хто чым мог. Самае галоўнае, што ўсе члены сям'і Барысенка ўжо змаглі знайсці сабе працу.

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: