Не засталіся ў баку ад чужой бяды

Не засталіся ў баку ад чужой бяды

Вслед за событием

Арина САНДОВИЧ
02.10.2014 Версия для печати

Не так даўно на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна стартавала дабрачынная акцыя дапамогі грамадзянам Украіны з Луганскай і Данецкай абласцей, якія, ратуючыся ад жахаў вайны, былі вымушаны шукаць прытулак у нашай краіне. Актыўны ўдзел у ёй прынялі і працаўнікі Калінкавіцкага лясгаса.

— У самыя кароткія тэрміны намі было сабрана і пералічана на рахунак Чырвонага Крыжа 430 000 рублёў, — адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Вольга Алісейка. Вельмі прыемна, што ў нас працуюць вельмі чуллівыя людзі, якія заўсёды гатовы адгукнуцца на чужую бяду. Апошнім часам у наш раён стала прыбываць шмат бежанцаў з Украіны. Па прыблізных падліках, зараз іх каля 245 чалавек. Сказаць, што яны апынуліся ў крытычнай сітуацыі — нічога не сказаць: многія былі вымушаны пакінуць усю сваю маёмасць і шукаць часовы прытулак у суседніх краінах.

У пошуках працы ўкраінскія бежанцы часта заходзяць і ў Калінкавіцкі лясгас.

— Мы ім вельмі спачуваем, але ўсім дапамагчы пры ўсім нашым жаданні не зможам, — працягвае Вольга Георгіеўна. — Але калі ёсць вакантныя месцы, мы іх прапаноўваем. Вось з верасня ў нас працуе маладая сям’я Гарбулёвых з Данецкай вобласці. Гэта сціплыя, працавітыя людзі, якім прыйшлося прайсці праз шмат выпрабаванняў. Як яны нам расказалі, ноччу пачалася моцная бамбёжка, і, ратуючыся ад смерці, Андрэй з Настассяй былі вымушаны бегчы з дому куды вочы глядзяць, паспеўшы ўзяць толькі дзве невялікія торбы з самым неабходным. Спачатку яны апынуліся ў Гомелі, дзе пераначавалі ў спецразмеркавальніку для бежанцаў, а потым у пошуках працы і жылля адправіліся ў Калінкавіцкі раён. Андрэй у нашым лясгасе ўладкаваўся ўкладчыкам піламатэрыялаў, а Настасся — лесаводам у гадавальніку. Нашы працаўнікі ўзялі іх разам з яшчэ адной сям’ёй пад сваю апеку. Адразу сабралі самае неабходнае: цёплыя рэчы, пасцельныя рэчы, ежу — карацей, кожны дапамагаў, хто чым мог, каб яны маглі хутчэй адаптавацца на нашай спагадлівай беларускай зямлі. Лясгас дапамог сям’і Гарбулёвых і з жыллём, ім выдзелілі пакой у Калінкавіцкім лясніцтве.


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: