У асабістай скарбонцы Івана, нягледзячы на зусім юны ўзрост, нямала медалёў, грамат і дыпломаў, заахвочванняў. Іх 22-гадовы майстар лесу ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» прывозіць практычна з усіх спаборніцтваў лесарубаў.