Бачнасці ніякай, таму людзі ў лесе не працавалі, толькі тэхніка, і ў асноўным на расчыстцы: мы добраўпарадкавалі тэрыторыю, дарогі, пад’езды да будынкаў.
Генадзій Вусаў з дзяцінства захапляўся тэхнікай, але пасля школы не адразу сеў за руль аўтамабіля, спачатку давялося і ў далёкія плаванні пахадзіць, і трактарыстам, і лесніком пашчыраваць.