Знаўца сваёй справы

Знаўца сваёй справы

Знакомьтесь

Наталля ЦВЯТКОВА
25.06.2020 Версия для печати

Андрэй Шаматульскі працуе майстрам лесапункта ў Талачынскім лясгасе. На гэтай пасадзе Андрэй Генадзьевіч з 2018 года. У брыгадзе, якую ён узначальвае, шасцёра работнікаў. 

Лесапункт, як структурнае падраздзяленне лясгаса, займаецца нарыхтоўкай драўніны на высечках асноўнага карыстання. Спачатку праходзяць участкі пад высечку харвестары, фарвардары, а падчыстку за імі робяць работнікі брыгады мотапіламі. На наступных этапах вядуцца тралёўка, вывазка і здача нарыхтаванай драўніны карыстальніку. 

Калі ў розных рэгіёнах краiны прайшлі ўраганы, работы значна прыбавiлася — сотні гектараў лесу суцэльна ляглі на зямлю. Брыгаду Андрэя Шаматульскага таксама накіроўвалi на дапамогу тым лясгасам, дзе тэрмінова трэба было разбіраць лясныя завалы. Да падобных камандзіровак усе адносіліся з разуменнем. Лес — гэта такая гаспадарка, у якой, калі здараецца бяда, адным з ёю справіцца цяжка. 

Гэта добра вядома Андрэю Генадзьевічу, бо за 20 гадоў сваёй працы на ніве лясной гаспадаркі давялося ўсякага пабачыць і шмат чаго перажыць. У 2000 годзе ён пачаў працаваць лесніком у Аболецкім лясніцтве — знаёмыя вопытныя лесаводы паклікалі. Падрыхтоўку да столь адказнай справы ён прайшоў на навучальных курсах на базе Рэспубліканскага цэнтра лясной гаспадаркі. 

Але лепшым настаўнікам, як згадвае зараз Андрэй Генадзьевіч, была сама праца. Пашанцавала яму на калектыў, на кіраўніка лясніцтва — вопытнага, валодаючага ўсім, што тычылася жыцця і працы ў лесе, Станіслава Жалдака. Той, хто рабіў з гэтым лесаводам не ў адным пакаленні, па вызначэнні, не мог не быць у прамым і пераносным сэнсе майстрам сваёй справы. 

За добрую працу падначаленыя Андрэя Шаматульскага неаднаразова адзначаліся і заахвочваліся матэрыяльна. А асабіста сам Андрэй Генадзьевіч быў занесены на Дошку гонару калектыву Аболецкага лясніцтва, а потым і калектыву Талачынскага лясгаса. 
Па выніках работы за 2018 год ён быў таксама вылучаны калектывам на занясенне на Дошку гонару ў лясгасе. Сярод яго ўзнагарод граматы абласнога лесагаспадарчага аб’яднання і Міністэрства лясной гаспадаркі краіны. 

Напэўна, як заўважыў Андрэй Генадзьевіч, нічога не здараецца выпадкова. Так вось і з працай. Яна літаральна знайшла яго, уласна, як і ён яе. Таму з года ў год, колькі працуе ў лясной гаспадарцы, выходзіць Генадзьевіч са сваімі таварышамі па працы на даводзімыя заданні і паказчыкі. А яны не стаяць на месцы, пастаянна ўзрастаюць, быццам разумеючы, што знаўцу сваёй справы Андрэю Шаматульскаму і самыя высокія з іх пад сілу, бо дапамагаюць яму прафесіяналізм і ўлюбёнасць у працу. 

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: