Здаецца, нарэшце дачакаліся зімы, а дакладней, снегу, што адбяліў далягляд, закрыўшы восеньскія рысы.
Зіма пакуль, нібы тая нясмелая маладзіца, сціпла ступае на восеньскі дол. Паглядваючы на каляндар, хацелася б ужо пацешыць погляд белым улоннем, снежаньскімі рысамі.
Як бы нам ні хацелася, каб як мага даўжэй у наваколлі стаяла цяплынь, надвор’е трымае свой крок.
Усё больш і больш лістапад дзень кароціць, хавае сонца ў сумныя аблокі і туманы. У лясных засенях увесь светавы дзень прыцемкі.
Восень паступова ды няспешна бярэ кірунак на фінішную сцяжыну да зімовых перамен, якія яшчэ дзесьці за далёкім-далёкім прыродным даляглядам і якія зусім не спяшаюцца са сцюдзёным напамінам аб ранішніх прымаразках.
Аматараў ціхага палявання — грыбнікоў — сёлетні лес як след пацешыў багатым ураджаем баравікоў. Хапіла і вопытным вандроўнікам, і не зусім спрактыкаваным на лясных сцяжынах. Баравіковы сезон мінуў, ды толькі лясныя засені не прыціхлі.
Вераснёўскія дні ўраз астудзілі разагрэтае жнівеньскай парой паветра. Лясныя засені напоўніліся вільгаццю хоць і кароткіх, але частых дажджоў — першай адметнасцю восеньскай пары. Кожны такі дожджык — хоць нейкая надзея знайсці ў лесе такі-сякі грыб.
Каб зрабіць дзесьці на ўлонні прыроды цікавы здымак, трэба яшчэ ранiшнiм прыцемкам выйсці на выбраную кропку, затаіцца, замаскіравацца і ціха сачыць за наваколлем.
З даўняга часу вяскоўцы ведалі: калі ад квітнеючай каліны распаўсюджваецца густы водар — чакай навальнічнага дажджу. А пара яе квецені якраз супадае з касавіцай траў.
Вясна на гэты раз выдалася незапамінальнай. Ад яе так і не дачакаліся жаданага цяпла, сапраўднага водару буйной квецені садоў. Нават некаторыя яблыні сваё хараство перацягнулі на чэрвень.