Як трэба працаваць, каб атрымаць знак «Ганаравы лесавод»? Даведаліся ў Аляксандра Аскальдовіча, майстра лесу Прудскага доследна­вытворчага лясніцтва Стаўбцоўскага лясгаса, удастоенага ў гэтым годзе высокага звання. 

Чалавек, які любіць лес і па абавязку службы шмат часу праводзіць у яго асяроддзі, глядзіць на жыццё інакш, чым усе астатнія. Яму прасцей здабыць сябе і стаць шчаслівым, таму што лес шчодра дзеліцца векавой мудрасцю з тым, хто пра яго клапоціцца, дорыць гармонію, перасцерагае ад усяго марнага. 

У гэтым мы пераканаліся, пагутарыўшы з майстрам лесу Прудскага доследна­вытворчага
лясніцтва Стаўбцоўскага лясгаса Аляксандрам Аскальдовічам, прадстаўленым да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь «Ганаравы лесавод». Ён працуе ў лясной галіне 28 гадоў, ведае ўсё пра лес, яго структуру і вытворчыя працэсы, неабходныя для атрымання драўніны. Пры гэтым лічыць, што лес поўны таямніц і загадак, не стамляецца ім захапляцца і не пакідае надоўга месцы, да якіх прырос душой. 

А між тым па першай спецыяльнасці Аляксандр Іосіфавіч — аграрый. Ён прыехаў у Стаўбцоўскі раён пасля заканчэння Гро­дзенскага сельскагаспадарчага інстытута, адпрацаваў 8 гадоў аграномам, а потым наступілі 1990­я гады — у калгасах перасталі выплачваць зарплату. Паўстала пытанне: чым карміць сям’ю? Ён быў знаёмы з работнікамі лясгаса і ведаў, што ў іх сітуацыя стабільная, ёсць аб’ёмы і заробкі. Калі яму прапанавалі перайсці ў Прудскае лясніцтва, пагадзіўся не раздумваючы. Спачатку было няпроста. Першы час Аляксандр Аскальдовіч працаваў лесарубам, потым лесніком. Да працы ставіўся адказна, заўсёды добрасумленна выконваў абавязкі. Калі вызвалілася пасада майст­ра, пайшоў на павышэнне. 

У той перыяд у Прудскім лясніцтве працаваў заслужаны лесавод БССР Зянон Зялёнка. Ён ва ўсім дапамагаў Аляксандру, навучаў асаблівасцям прафесіі. «Я лічу Зянона Міхайлавіча сваім настаўнікам. Гэта быў дзіўны чалавек, высокі прафесіянал, закаханы ў сваю справу. У яго праца гарэла ў руках, сваім энтузіязмам ён зараджаў астатніх. Ён вельмі шмат зрабіў для мяне, перадаў бясцэнны вопыт. Я бязмерна ўдзячны яму за гэта», — падкрэслівае Аляксандр Аскальдовіч. 

Папрацаваўшы некаторы час майстрам, ён зразумеў, што яму не хапае ведаў, каб быць кампетэнтным кіраўніком. Ён завочна скончыў БДТУ і атрымаў другую вышэйшую адукацыю. З пэўнай перыядычнасцю павышае кваліфікацыю ў навучальным Цэнтры для работнікаў лясной гаспадаркі. Лічыць, што майстру вельмі важна быць у курсе новаўвядзенняў і па меры магчымасці ўжываць іх у працы. 

Зараз у яго падпарадкаванні ўчастак лесу 3,5 тыс. га, у падначаленні 6 леснікоў. Сумеснымі намаганнямі яны ахоўваюць зялёныя насаджэнні, абараняюць ад пажараў і незаконных высечак, займаюцца лесааднаўленнем і іншай працай. Увесь дзень распісаны па хвілінах, але Аляксандр Аскальдовіч прывык працаваць з поўнай самааддачай і ўсюды паспяваць. Яго калегі распавялі, што ён з тых людзей, якія не ўме­юць працаваць дрэнна. Калі ўзяўся за справу, абавязкова давядзе да канца, якіх бы намаганняў гэта ні запатрабавала. А яшчэ Аляксандру Іосіфавічу ўласціва адказнасць. Ён заўсёды трымае слова, думае пра падначаленых, умее прымаць рашэнне і працуе так, каб не падводзіць ні свой калектыў, ні кіраўніцтва. За гэта яго паважаюць усе, хто працуе рзам з ім. 

Азіраючыся назад, Аляксандр Аскальдовіч кажа, што за гады працы адбывалася шмат падзей. На яго вачах рос і мацнеў лес, нарыхтоўваліся кубаметры драўніны. На месцы высечак высаджваліся новыя культуры. Здараліся і непрыемнасці ў выгля­дзе ўсыханняў, ураганных вятроў і бураломаў. Яму даводзілася ліквідаваць іх наступствы ў сябе, а таксама выязджаць у камандзіроўкі ў іншыя рэгіёны, каб дапамагаць калегам. Ён ніколі не адмаўляўся ад такіх даручэнняў, таму што пераканаўся: узаемадапамога — карысная справа. Сёння дапаможаш ты, а заўтра — табе. 

Шмат добрага распавёў Аляксандр Іосіфавіч і пра калектыў свайго лясніцтва: усе ведаюць сваю справу, працуюць прадуктыўна, дапамагаюць адзін аднаму, перадаюць вопыт моладзі. «З такімі людзьмі прыемна працаваць», — кажа ён. 

Навіна пра тое, што яму прысвоена званне «Ганаравы лесавод», застала нашага героя дома — майстар лесу зараз у чарговым адпачынку. Адначасова і ўзрадаваўся, і адчуў хваляванне. Вядома ж, кожнаму прыемна, калі вынікі працы атрымліваюць такую высокую ацэнку. Гэта вельмі прэстыжная ўзнагарода. Зараз прыйдзецца працаваць яшчэ лепш, каб утрымліваць планку і заставацца прыкладам для іншых. 

За Аляксандра Аскальдовіча парадаваліся не толькі калегі, але і ўся яго сям’я. Мы даведаліся, што ён — шчаслівы муж, бацька і дзядуля. З жонкай яны выхавалі 2 дзяцей. Старэйшы сын атрымаў вышэйшую адукацыю, працуе юрыстам у Стоўбцах, а дачка вучыцца ў сталіцы ў прэстыжнай ВНУ. Па словах Аляксандра Іосіфавіча, самыя лепшыя моманты, калі вялікая сям’я збіраецца разам і дом напаўняецца дзіцячымі галасамі. Тады разумееш, што жыццё ідзе ў патрэбным кірунку і ўсё было нездарма. 

Святлана НАРЭЙКА

Cookies preferences

Others

Other uncategorized cookies are those that are being analyzed and have not been classified into a category as yet.

Necessary

Necessary
Necessary cookies are absolutely essential for the website to function properly. These cookies ensure basic functionalities and security features of the website, anonymously.

Advertisement

Necessary
Advertisement cookies are used to provide visitors with relevant ads and marketing campaigns. These cookies track visitors across websites and collect information to provide customized ads.

Analytics

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Functional

Functional cookies help to perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collect feedbacks, and other third-party features.

Performance

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.