Напэўна, кожны хрысціянін чуў такое слова, як аскетызм. Але калі і чуў, то ці ўяўляе сабе добра, што яно азначае? Само слова «аскеза» мае грэчаскія карані («askesis») і перакладаецца як практыкаванне, трэніроўка.
Святы Павел у Першым пасланні да Цімафея піша, што хцівасць з’яўляецца прычынай усялякага зла і непарадку ў свеце, але усё ж такі «залатога цяльца» можна наогул разглядаць значна шырэй — як сімвал ідалапаклонніцтва, усяго таго, што адрывае нас ад Бога.