Урачыстае адкрыццё вытворчага аб’екта — ніжняга склада лесапрадукцыі лясгаса — адбылося падчас выязной калегіі Віцебскага ДВЛГА.
25 чэрвеня па тэрыторыі Шумілінскага раёна прайшоў небывалы ўраган, які нарабіў бяды ў лясной гаспадарцы. Спецыялісты Шумілінскага лясгаса ў першыя суткі ацанілі маштаб разгулу стыхіі на вока як вельмі сціплы. Пасля дакладнага вывучэння сітуацыі лічба пераваліла за 250 га паваленага лесу.
У сераду, 11 жніўня, з дапамогай дрона Шумілінскага лясгаса знойдзена 81-гадовая пажылая жанчына з в. Пушча Обальскага сельсавета, якая днём раней апоўдні пасля сваркі з сынам пайшла з дома і назад не вярнулася.
У Шуміліне прайшоў першы абласны конкурс-пленэр майстроў разьбы па дрэве «Лясная магія». Ініцыятарам конкурсу выступіла Віцебскае дзяржаўнае лесагаспадарчае аб’яднанне, арганізатарам — Шумілінскі лясгас.
Шумілінскі лясгас правёў выязны семінар-нараду
У Полцеўскім гадавальніку, які належыць ДЛГУ «Шумілінскі лясгас», зараз гарачая пара. У кіраўніцтва лясгаса і майстра Сяргея Басава планаў і задач на сезон-2020 шмат.
Ляснічы Казьянскага лясніцтва Уладзімір Мазейка стаў лаўрэатам звання «Чалавек года Шуміліншчыны».
У мінулую пятніцу, 12 ліпеня, на Обальшчыне прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Лесаруб-2019». Прадэманстраваць свой прафесіяналізм прыехала 19 каманд Віцебскай вобласці.
Пітомнік у Полцеве — месца, дзе нараджаецца лес. У гадавальніку вырошчваюцца елка звычайная еўрапейская, хвоя палепшаная, некалькі відаў ядлоўца, лісцевыя.
Сасоннік у аграгарадку Светласельскі — даволі папулярнае месца адпачынку.