На базе Пятрэвіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы дзейнічае школьнае лясніцтва «Сябры лесу». Штогод члены лясніцтва ўдзельнічаюць у пасадцы лесу і ўборцы ляснога масіву ад смецця, а таксама праводзяць даследчую работу.