У Нямеччыне, як і ў іншых краінах Еўропы, усё больш людзей імкнецца весці здаровы лад жыцця і надае вялікую ўвагу свайму харчаванню. Гэтыя актуальныя тэндэнцыі імкнуліся спалучыць у сваіх экспазіцыях многія ўдзельнікі «Зялёнага тыдня».
Хатні стадыён футбольнай каманды «Уніан Берлін» месціцца побач з канторай былога лясніцтва, у напамінак пра гэта ён так і называецца — «Stadion an der alten Försterei», ці «Стадыён каля старога лясніцтва».
З 15-га па 24 студзеня ў Берліне праходзіла адна з найбуйнейшых у свеце міжнародных гандлёвых выстаў харчовай прамысловасці, садоўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі «Зялёны тыдзень».
Па завяршэнні адаптацыйнага перыяду муфлонаў выпусцяць у прасторны і добра абсталяваны вальер.
Асноўнай мэтай конкурсу стала развіццё прадпрымальніцкай актыўнасці моладзі і набыццё ёю навыкаў бізнес-мадэлявання.
Галоўнай тэмай сустрэчы стала пытанне ўплыву наступстваў ядзерных аварый на навакольнае асяроддзе, у тым ліку на стан лясной флоры і фаўны.
Свае дыпломныя работы і праекты абаранялі 10 студэнтаў спецыяльнасці «лясная гаспадарка», а старшынёй камісіі быў генеральны дырэктар Мінскага ДВЛГА Сяргей Мацюшэўскі.
Убачыць лясных жыхароў на свае вочы і зрабіць яскравыя фотаздымкі стала значна прасцей дзякуючы новай вышцы, якую напрыканцы зімы пабудавалі ў Навагрудскім лясгасе.
Унікальны для Беларусі праект экатурыстычнага комплексу «Паміж небам і зямлёй» заняў другое месца на Start-up конкурсе бізнес-ідэй «Тэхналогіі будучыні».
На Тураўскім лузе 20 сакавіка спецыялісты налічылі на 1 квадратным кіламетры аж 200 тысяч птушак!