«Беларуская лясная газета» выдаецца з 1994 года. Выходзіць на 16-ці палосах фармату А-3, а двойчы на месяц — на 24 поўнакаляровых палосах. Наклад газеты — больш за 28 тысяч асобнікаў. Яна з'яўляецца адзіным у рэспубліцы перыядычным штотыднёвым выданнем, якое працуе па ўсёй праблематыцы лесагаспадарчага і дрэваапрацоўчага комплексаў Беларусі.
Па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» «Беларуская лясная газета» двойчы ўваходзіла ў тройку лепшых галіновых выданняў: па выніках працы ў 2013-м і 2014 гадах.
У 2015-м аргкамітэт Нацыянальнага бізнес-рэйтынгу афіцыйна паведаміў, што па выніках працы ў 2014 годзе «БЛГ» у сумарнай намінацыі «Выданне газет» ўвайшла ў топ-30 прадпрыемстваў — лідэраў Рэспублікі Беларусь, заняўшы ганаровае 9-е месца (усяго на 1 верасня 2015 года ў Беларусі зарэгістравана 718 газет).
Сярод пастаянных падпісчыкаў «Беларускай лясной газеты» усе без выключэння прадпрыемствы і ўстановы сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі краіны, лесапрамысловыя, дрэваапрацоўчыя вытворчасці, гандлёва-закупачныя арганізацыі, мэблевыя фабрыкі і іншыя прадпрыемствы розных формаў уласнасці.
Хоць афіцыйным заснавальнікам «Беларускай лясной газеты» з'яўляецца вышэй названае міністэрства, пастаянна значнае месца ў яе публікацыях адводзіцца Беларускаму вытворча-гандлёваму канцэрну лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Беллеспаперапрам».
Рэдакцыя плённа супрацоўнічае з такімі арганізацыямі як:
- Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
- Камітэт па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
- Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Нацыянальныя паркі пры Ўпраўленні справамі Прэзідэнта
- шэраг профільных інстытутаў Нацыянальнай Акадэміі навук
- пастаяннае Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь
- экалагічныя арганізацыі
«Беларуская лясная газета» актыўна асвятляе дзейнасць замежных фірмаў і сумесных прадпрыемстваў, якія працуюць на рынку краіны, ажыццяўляе рэкламна-інфармацыйнае забеспячэнне паставак абсталявання і камплектуючых для вядзення лясной гаспадаркі, лесанарыхтовак, дрэваапрацоўкі і мэблевай вытворчасці, металаапрацоўкі і будаўніцтва з партнёрамі з Германіі, Італіі, Польшчы, Прыбалтыкі і Расіі, з'яўляецца ўдзельнікам айчынных і міжнародных выстаў.
На старонках «БЛГ» пастаянна прысутнічаюць адмысловыя падборкі і тэматычныя палосы, прысвечаныя развіццю паляўнічай гаспадаркі і рыбалоўства ў рэспубліцы. Дзейнічаюць і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў чытачоў прэс-клубы «Паляўнічы рог», «Поклевка». У іх, акрамя шырокай прапаганды гэтых відаў адпачынку, значнае месца адведзена апісанню рынку рыштунку, зброі і снастей, а таксама прапаноў па рыбалоўна-паляўнічым турызме і сэрвісу.
У перспектыве — пастаянная прысутнасць і пашырэнне магчымасцяў «Беларускай лясной газеты» ў справе папулярызацыі пастаўляемых у рэспубліку абсталявання і матэрыялаў, дэманстрацыі іх магчымасцяў і эканамічнай эфектыўнасці.