Мядовы край

Мядовы край

Адреса опыта

Арина САНДОВИЧ
23.10.2014 Версия для печати

У Старадарожскім доследным лясгасе перавыканалі план па нарыхтоўцы мёда. А ўсё дзякуючы адданай працы пчаляроў, упэўнены вядучы інжынер па пабочным карыстанні і дапаможнай сельскай гаспадарцы Леанід Мельнік.

— Нездарма ж здаўна кажуць, што кадры вырашаюць усё! А з пачалярамі нам вельмі пашчасціла: яны ў нас вельмі добрыя, вопытныя працаўнікі, — падкрэслівае Леанід Мікалаевіч. — Усяго ў Старадарожскім доследным лясгасе працуюць два пчаляры — Ларыса Клімава і Уладзімір Пальчанка. Так-так — жанчыны таксама могуць удала займацца пчалярствам. Маці Ларысы трымала пчол, таму яна з дзяцінства спасцігала ўсе тонкасці догляду за імі. А пасля скончыла ў Рыбінску спецыяльныя курсы пчалярства на базе вышэйшай адукацыі.  Менавіта Ларыса і Уладзімір разам са сваімі паласатымі памочнікамі нарыхтавалі за гэты сезон 2301,8 кг мёду пры плане ў 2080 кг.
Дарэчы, у зборы гэтага карыснага прадукту ўдзельнічалі 104 пчаліныя сям'і краінскай і карпацкай парод.
— Паколькі пасека ў нас качавая, нам удалося нарыхтаваць розныя віды мёду, — працягвае Леанід Мікалаевіч. — Гэта і рапсавы, і грэцкі, і сланечнікавы, і малінава-крушынны, і лясное разнатраўе. Карацей, на любы густ. Таму нядзіўна, што праблем з яго рэалізацый мы не адчуваем. Намі ўжо прададзена 1,8 тоны мёду. Асноўныя пакупнікі — працаўнікі лясгаса і мясцовыя жыхары, якія добра ведаюць высокую якасць  нашага прадукту.
Па прыблізных падліках, дзякуючы мёду ў гэтым годзе Старадарожскі доследны лясгас атрымае больш за 150 млн рублёў выручкі.

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: