У Шумілінскага лясгаса свая пагрузачная пляцоўка

У Шумілінскага лясгаса свая пагрузачная пляцоўка

Адреса опыта

Фота аўтара, Алена КАРПУШЭНКА
04.11.2021 Версия для печати

Урачыстае адкрыццё вытворчага аб’екта — ніжняга склада лесапрадукцыі лясгаса — адбылося падчас выязной калегіі Віцебскага ДВЛГА. Калегія прайшла на базе Шумілінскага лясгаса з удзелам кіраўніцтва аб’яднання, дырэктараў, галоўных ляснічых, галоўных інжынераў і ідэолагаў лясгасаў вобласці. 

Права перарэзаць стужку падчас адкрыцця ніжняга склада лесапрадукцыі прадастаўлена начальніку чыгуначнай станцыі Шуміліна Анатолю АТРОШЧАНКУ, генеральнаму дырэктару Віцебскага ДЛГА Юрыю ЗАБЛОЦКАМУ, старшыні райвыканкама Віктару ГУТАРАВУ і дырэктару Шумілінскага лясгаса Аляксандру ЛАБЫНЦАВУ. фота

Ідэю займець сваю пагрузачную пляцоўку кіраўніцтва лясгаса мела даўно, расказаў дырэктар Аляксандр Лабынцаў. Дагэтуль доўгі час прадпрыемства арэндавала пляцоўку на базе мінеральных угнаенняў, але гэта было часовае вырашэнне праблемы. У студзені 2020 года было прынята рашэнне выкупіць у Шумілінскага райаграсэрвіса былую нафтабазу для новага вытворчага аб’екта. Быў зроблены дэмантаж старога абсталявання і збудаванняў, падсыпана пляцоўка, уладкаваны цвёрдае пакрыццё і новыя сістэмы асвятлення па перыметры, пабудавана аглядавая пляцоўка са страховачнымі сістэмамі, сістэма захоўвання, набыта і ўстаноўлена адміністрацыйна-бытавое памяшканне модульнага тыпу. Аб’ём інвестыцый у аб’ект склаў больш за 360 тысяч рублёў. 

«Атрымаўся годны ўчастак, — заўважыў на ўрачыстым адкрыцці ніжняга склада лесапрадукцыі старшыня райвыканкама Віктар Гутараў. — Упэўнены, што тут будзе камфортна працаваць і пляцоўка дасць свой эфект». Падтрымаў кіраўніка раёна, пахваліў кіраўніцтва лясгаса за гаспадарлівы і прадуманы падыход да будаўніцтва пляцоўкі і генеральны дырэктар Віцебскага ДВЛГА Юрый Заблоцкі. Юрый Іванавіч прапанаваў калегам узяць на ўзбраенне шумілінскі вопыт узвядзення падобных аб’ектаў, бо галіна прад’яўляе сур’ёзныя патрабаванні да бяспечных умоў на такіх вытворчасцях і бытавых зручнасцей. 

Выгляд новай пагрузачнай пляцоўкі. фота

Акрамя адкрыцця ніжняга склада лесапрадукцыі, удзельнікі калегіі пабывалі на дзеючых вытворчых аб’ектах Шумілінскага лясгаса. У прыватнасці, азнаёміліся з работай на полі дарошчвання ляснога гадавальніка, цэхам дрэваапрацоўкі і рамонтнай майстэрняй. Пасля адправіліся на лесасекі Мікалаеўскага лясніцтва, якія пацярпелі падчас чэрвеньскіх бураломаў, і паглядзелі, як тут працуе спецыяльная тэхніка для лесааднаўленчых работ. Увазе прысутных была прадэманстравана работа мульчараў для здрабнення пасечаных рэшткаў і пнёў і сучасныя плугі для падрыхтоўкі глебы пад лясныя культуры. 

На пасяджэнні калегіі быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў лясной галіны: выкананне лясгасамі прагнозных паказчыкаў сацыяльнаэканамічнага развіцця, навядзенне парадку ў лясным фондзе і добраўпарадкаванне, вынікі кантрольна-рэвізійнай работы, будаўніцтва аб’ектаў прамысловай вытворчасці, работа са зваротамі грамадзян і інш. 


 

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: