Прозвішча ляснічага Бярэзінскага лясніцтва Уладзіміра Якаўца занесена на раённую Дошку гонару

Прозвішча ляснічага Бярэзінскага лясніцтва Уладзіміра Якаўца занесена на раённую Дошку гонару

Адданыя сваёй справе

Ала АЛЬФЕР
16.03.2017 Версия для печати

Ляснічы Бярэзінскага лясніцтва ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» Уладзімір Якавец названы ў ліку пераможцаў свайго раёна, яго прозвішча занесена на раённую Дош­ку гонару.

Прозвішча ляснічага Бярэзінскага лясніцтва Уладзіміра Якаўца занесена на раённую Дошку гонару. фота

Мінулагодні летні ўраган у чарговы раз не абышоў лясы Бярэзіншчыны. Толькі на тэрыторыі Бярэзінскага лясніцтва ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» было пашкоджана больш за 200 гектараў. Гэта, вядома ж, дадало клопатаў па ліквідацыі буралому. Адпраўляліся на дапамогу і ў суседні, Смалявіцкі, раён, дзе работнікі лясніцтва нарыхтавалі больш за тысячу кубаметраў драўніны. Аднак непрадбачаная сітуацыя, звязаная з прыроднай стыхіяй, не змяніла планы калектыву і не зменшыла абавязковых спраў. Летась пасаджана 56 гектараў новых лясоў, перавыкананы заданні па высечках галоўнага карыстання і доглядзе за маладняком, вялікая работа праводзілася па навядзенні парадку ў лясных масівах. Адным словам, Бярэзінскае лясніцтва, якое ўзначальвае Уладзімір Якавец, як заўсёды, засталося на вышыні.

Шапаценне бяроз, трапяткое дрыжанне асін, хістанне верхавін велічных сосен. Не ведаю, ці прыглядваецца і прыслухоўваецца да гэтага хараства Уладзімір Іванавіч. Напэўна, калі чакае канкрэтная і звычайная, празаічная работа, тым больш на працягу амаль 28 гадоў, не да лірыкі. У лясніцтве пачынаў з пасады майстра, быў памочнікам ляснічага, вось ужо 17 гадоў з’яўляецца ляснічым. Не аднойчы абышоў і аб’ехаў тэрыторыю лясніцтва плошчай у 12,5 тысячы гектараў, дзе да крайняй кропкі 40 кіламетраў. Пачатак лясны масіў бярэ ў горадзе Беразіно і заканчваецца на мяжы з Чэрвеньскім раёнам, чым і абумоўлена яго асаблівасць. У гарадской паласе звычайна шмат работы па навядзенні парадку. Гэта, дарэчы, і адна з сённяшніх неадкладных спраў. Тым больш што моцны мінулагодні вецер «прарэдзіў» лясны масіў і ў межах горада.

— Адначасова вядзём высечкі, рыхтуем глебу і пачалі садзіць новы лес, — гаворыць Уладзімір Якавец. — Маладыя насаджэнні павінны заняць пашкоджаную тэрыторыю.

У калектыве лясніцтва сёння 35 чалавек. Калісьці было напалову больш, але механізацыя і новыя тэхналогіі робяць сваю справу. Тым не менш і сучасныя тэхналогіі не могуць адмяніць рук чалавека ў лесе. І не толькі рук. Без душы ў лесе таксама нельга. Гэта не ў меншай ступені дапамагае Уладзіміру Іванавічу пастаянна быць у ліку лепшых. Сведчанне чаму яго ўзнагароды — шматлікія граматы і падзякі, у тым ліку Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак Міністэрства лясной гаспадаркі «80 год лясной гаспадарцы Рэспублікі Беларусь». Не меншая ўзнагарода, як бы пафасна гэта ні гучала, — памяць будучых пакаленняў. Яны — дзеці, унукі, праўнукі — таксама будуць карыстацца пладамі працы сённяшніх лесаводаў.


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: