«Ніколі не думаў, што мая сціплая праца будзе адзначана на такім высокім узроўні», — сказаў карэспандэнту «БЛГ» настаяцель парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна Часлаў Курэчка на другі дзень пасля атрымання з рук кіраўніка дзяржавы прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне».