Чэрвеньскія лесаводы атрымалі ўзнагароды

Чэрвеньскія лесаводы атрымалі ўзнагароды

Поспех

Фота аўтара, Ігар АДАМОВІЧ
29.03.2018 Версия для печати

У Чэрвені прайшла штогадовая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага працоўнага спаборніцтва. Падчас яе старшыня райвыканкама Віталь Казлоў уручыў дыпломы і грашовыя прэміі кіраўнікам лепшых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама лепшым па прафесіі работнікам па выніках працы за мінулы год.

Чэрвеньскі лясгас (дырэктар Андрэй Галкоўскі) названы лепшай установай (арганізацыяй) у галіне прамысловасці, лясной гаспадаркі. Летась тэмп росту выручкі склаў тут 174,2 працэнта, рэнтабельнасць продажаў дасягнула 19,8 працэнта, а чысты прыбытак у параўнанні з 2016 годам павялічыўся амаль удвая.

Пераможцам спаборніцтва ў намінацыі «Лепшы работнік лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці» стаў ляснічы Грабянецкага доследна-вытворчага лясніцтва Аляксандр Корзун. Акрамя таго, Чэрвеньскі лясгас атрымаў на ўрачыстасці ўзнагароду за перамогу ў раённым  аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: