Завітала ў бібліятэку лесавод

Завітала ў бібліятэку лесавод

Профориентация

Фота аўтара, Алена МАТВЕЕВА, загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
29.10.2020 Версия для печати

На чарговым пасяджэнні клуба «Верасок» у Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў 8-га класа СШ № 2 з інжынерам па ахове і абароне лесу Чэрвеньскага лясгаса Ірынай Шчакала. Яна распавяла дзецям аб тым, у якіх навучальных установах можна набыць прафесіі лясной гаспадаркі. 

Асобна спецыяліст лясгаса спынілася на працы па выяўленні парушальнікаў, якія шкодзяць лесу. Школьнікі з цікавасцю разглядалі зробленыя камерамі відэаназірання фотаздымкі, на якіх зафіксаваныя парушэнні: хтосьці наведваў лес у перыяд забароны, хтосьці выгружаў смецце, хтосьці займаўся саманарыхтоўкай лесу без дазволу. 

Таксама падчас сустрэчы дзеці даведаліся, што лесаводы з дапамогай квадракоптэру выяўляюць пашкоджаныя караедам участкі насаджэнняў і дапамагаюць адшукаць людзей, якія згубіліся ў лесе. 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: