4 тоны шышак хвоі назапасілі гэтай зімой у лясніцтвах Чэрвеньскага лясгаса. Зараз іх рыхтуюць да адпраўкі на перапрацоўку ў Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр.
— Шышкі хваёвых парод мы збіраем штогод, — расказала начальнік гадавальніка лясгаса Таццяна Мароз. — З атрыманага насення вырошчваем у гадавальніку пасадачны матэрыял для лесаўзнаўлення, а таксама ствараем яго трохгадовы запас на выпадак неўраджаю шышак.
Комментарии
Оставить комментарий0 Комментариев