Каб убачыць вынік патрэбен працоўны азарт!

Каб убачыць вынік патрэбен працоўны азарт!

Школьны мерыдыян

Ілля КАЛЯДКА, ляснічы школьнага лясніцтва «Лесавiчок», Веранiка КАЛЯДКА, кіраўнік школьнага лясніцтва
15.04.2021 Версия для печати

Штогод у сакавіку-красавіку ўсё жадаючыя беларусы могуць прадэманстраваць свае адносіны да лесу, прыроды і свайго будучага падчас акцыі «Тыдзень лесу», якая праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. 

У гэтым годзе акцыя, ініцыятарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі, адбылася ўжо ў 14-ы раз і прайшла з 3 па 10 красавіка і прымеркавана да Года народнага адзінства. Яе мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці паважліва ставіцца да лесу. Штогод яна ахоплівае ўсё большую колькасць удзельнікаў і кропак на мапе краіны. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на рабоце з падрастаючым пакаленнем. Вучні і работнікі ДУА «Падароскi вучэбна-педагагiчны комплекс дзiчячы сад — сярэдняя школа» ўвесь час актыўна узаемадзейнічаюць з Падароскiм лясніцтвам, аказваюць дапамогу ў пасадцы лесу, уборцы тэрыторый. І цяпер мы не засталася ў баку. 

Усе вучні і работнікі нашай школы актыўна прынялі ўдзел у правядзенні акцыі. Вучні пачатковых класаў навялі парадак на тэрыторыі дэндрапарка: сабралі смецце, сухія галіны. Вучні сярэдніх класаў ачысцілі ад смецця ўрочышча Галышкоўскія горы. Старшакласнікі працавалі ў квартале 83 Падароскага лясніцтва «Урочышча штэпы» і квартале 73. 

Агульнымі намаганнямі, вучнямі было ачышчана ад смецця больш 54 га лесу і 0,5 га дэндрапарка. Сабрана больш за дванаццаць мяшкоў смецця, якое астаўляюць за сабой несумленныя наведвальнікі і аўтамабілісты. 

«Ёсць такое цвёрдае правіла... Устаў раніцай, памыўся, прывёў сябе ў парадак — і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету». Хочацца каб гэтыя словы Маленькага прынца з аповесці французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы сталі для ўсіх людзей дэвізам і помнілі аб гэтым не толькі ў дзень правядзення акцыі «Тыдзень лесу», а штодзённа.

Але ўборка тэрыторыі гэта невялікая частка нашай плённай працы. 3 красавіка работнікі адкрылі Тыдзень лесу суботнікам па пасадцы лесу, пасадзіўшы 0,7 га (6300 шт). Гэта паслужыла штуршком і добрым прыкладам для ўсіх астатніх.

Дзеці і дарослыя за тыдзень працы (у пасляўрочны час) разам пасадзілі больш за 16 га лесу (каля 90 000 шт.), дапоўнілі больш за 17 га лесу. 

Тысячагоддзі  шуміць лес над прасторамі нашай Радзімы. У яго гушчарах блукаюць самыя розныя звяры, спяваюць птушкі. Лес пакарае чалавека сваёй магутнасцю, дзіўна чыстым паветрам. У лесе адпачываюць дарослыя і дзеці. У лес прыйшоў чалавек, каб узяць яго дары. Але ж лес патрабуе шмат клопату і ўвагі з боку чалавека. Ён мае патрэбу ў асцярожным стаўленні да сябе. Лес – наш сябар, будзем ахоўваць і берагчы яго!

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: