Раман Мікалаевіч Русецкі аддаў лясной справе амаль паўстагоддзя

Раман Мікалаевіч Русецкі аддаў лясной справе амаль паўстагоддзя

След на зямлі

Ігар АДАМОВІЧ
01.10.2015 Версия для печати

Улюбёны з маленства  ў прафесію лесавода хлопец з Узды атрымаў яе ў Беларускім тэхналагічным універсітэце ў цяжкі пасляваенны перыяд. З 1954 года назаўсёды парадніўся з Чэрвеньшчынай. Працаваў ляснічым у Чэрвеньскім і Раваніцкім лясніцтвах,  а 40 апошніх гадоў — інжынерам па лясной гаспадарцы ў лясгасе. Пятнаццаць гадоў узначальваў мясцовы прафсаюзны камітэт.

Раман Мікалаевіч Русецкі аддаў лясной справе амаль паўстагоддзя. фота

Нягледзячы на шаноўны ўзрост, Раман Мікалаевіч захаваў выдатную памяць, нават нумары лясных кварталаў не забыў.

— Свой першы ў жыцці ўчастак лесу пасадзіў у Раваніцкім лясніцтве, ля вёскі Навадвор’е, — распавядае ён. — Памятаю, што прыехаў туды не столькі кіраваць работамі, колькі павучыцца ў старых лесаводаў. Сёння на гэтым месцы шумяць стромкія хвоі. Некалькі гадоў таму, праязджаючы міма, спецыяльна спыніўся, каб палюбавацца імі…

У верасні Раман Мікалаевіч адзначыў 85­-годдзе. З віншаваннямі да юбіляра завіталі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Чэрвеньскага лясгаса Жанна Чарнавец і старшыня прафкама Наталля Пянкрат. Сустрэча ва ўтульным доме, дзе яго агарнулі штодзённай клапатлівай увагай дачка і ўнучка, поўнілася ўспамінамі. Ветэран узгадаў, як у час працы ў Раванічах даводзілася пешшу пераадольваць 30 кіламетраў, каб даставіць у Чэрвень справаздачы, як неставала механізмаў для пасадкі лесу, і галоўным з іх была матыка, як даваліся ў знакі лясныя пажары.

Адданасць лесу Раман Мікалаевіч Русецкі пранёс праз усё жыццё. І сёння ён шчыра цікавіцца справамі калег, даведваючыся апошнія навіны ў час асабістых стасункаў, а таксама — з «Белорусской лесной газеты», якую чытае ад першай да апошняй старонкі.


1 октября Беларусь, наряду с другими государствами, отмечает Международный день пожилых людей. Праздничная дата была провозглашена в 1991 году на 45-­й Генеральной Ассамблеи ООН. В нашей стране она установлена Указом Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 21 сентября 1992 года. Благодаря этому вот уже более 20 лет у всех есть еще одна возможность выразить свою любовь, уважение и благодарность старшему поколению. И наша главная задача — помочь людям в преклонном возрасте прожить долгую, полноценную и счастливую жизнь.

 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: